Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Слуцак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Каардынаты 53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д. / 53.00583° пн. ш. 27.53361° у. д. / 53.00583; 27.53361Каардынаты: 53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д. / 53.00583° пн. ш. 27.53361° у. д. / 53.00583; 27.53361
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Рынку пры пачатку Востраўскай вуліцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званіца (налева), да 1918 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле гістарычных зьвестак, Уваскрасенская царква ў Слуцку ўжо існавала да 1483 году. У пачатку 1740-х гадоў будынак царквы згарэў.

У 1785—1787 гадох вялося будаваньне новай драўлянай царквы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1845 годзе да яе прыпісалі царкву Нараджэньня Хрыстова, у другой палове XIX ст. — Барбарынскую і Стафанаўскую могілкавыя цэрквы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1927 гозе савецкія ўлады зачынілі царкву. У пачатку 1930-х гадоў будынак царквы, перароблены пад 2-павярховы інтэрнат, згарэў.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Стаяла на каменным падмурку і ў пляне мела форму выцягнутага прастакутніка. Усярэдзіне гонтавага даху ўзвышаўся купал на 8-гранным сьветлавым барабане. Ашаляваныя сьцены праразаліся вокнамі ў два ярусы (першы ярус — з кратамі). Да алтара з паўночнага боку далучалася рызьніца. Існавала трое ўваходных дзьвярэй.

Усярэдзіне мела купальнае скляпеньне. Інтэр’ер вылучаўся 3-ярусным іканастасам з 18 абразамі.

Налева ад увахода, каля агароджы, асобна стаяла драўляная званіца з чатырма званамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 6.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
  • Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 6.