Царква Сьвятога Мікалая (Валатава)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Гомель |
| Каардынаты | 52°27′03″ пн. ш. 31°02′07″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Гомельская япархія |
| Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
| Аўтар праекту | Джон Кларк[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква́ Сьвято́га Мікала́я — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіцца ў прадмесьці Валатаве пад адрасам вуліца Бранская, 1, на беразе пратокі Валатавы. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Валатаве збудавалі ў 1817 годзе на сродкі графа Румянцава на месцы старой драўлянай царквы. У 1899 годзе праводзіўся рамонт будынка царквы.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, у 1999—2005 гадох праводзілася рэстаўрацыя царквы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Мае сымэтрычную падоўжна-восевую кампазыцыю. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму, да якога далучаюцца прастакутная апсыда і 3-ярусная вежа-званіца. Галоўны ўваход вылучаецца 2-калённым портыкам. Асноўны аб’ём накрываецца купалам, званіца мае шатровае завяршэньне[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Званіца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000012 |
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Праваслаўныя храмы Гомля
- Храмы пад тытулам сьвятога Мікалая
- Збудаваньні клясыцызму Беларусі
- Зьявіліся ў 1817 годзе
- 1817 год у Беларусі
- Праваслаўныя храмы Гомельскай і Жлобінскай япархіі
- Збудаваньні Джона Кларка
- Старонкі, якія выкарыстоўваюць пашырэньне Картограф