Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Велямічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Ільлінская царква
Ільлінская царква
Краіна Беларусь
Вёска Велямічы
Каардынаты 52°01′13.16″ пн. ш. 27°14′32.83″ у. д. / 52.0203222° пн. ш. 27.2424528° у. д. / 52.0203222; 27.2424528Каардынаты: 52°01′13.16″ пн. ш. 27°14′32.83″ у. д. / 52.0203222° пн. ш. 27.2424528° у. д. / 52.0203222; 27.2424528
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока

Царква Сьвятога Ільлі Прарока — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Велямічах. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры драўлянага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль зь вежай-званіцай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую царкву збудавалі ў 1724 годзе з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) царква працягвала дзейнічаць. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі адабралі сьвятыню ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне «Найсьвяцейшаму ўрадаваму сыноду» (Маскоўскага патрыярхату).

У 2-й палове XIX ст. царква пацярпела ад пажару. У 1881 годзе на месцы згарэлай збудавалі новую царкву, відаць, у формах папярэдняй. У 1888 годзе да асноўнага аб’ёму далучылі прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі. У выніку царква атрымала 5-купальную крыжова-цэнтрычную кампазыцыю.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкінуты на сьмецьце аўтэнтычны сонцакрыж, заменены на маскоўскі 8-канцовы

У 2000-я гады традыцыйныя купалы-бані замянілі на купалы-цыбуліны[1], уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы. Традыцыйныя каваныя 4-канцовыя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія) крыжы, якія зьяўляюцца ўласьцівасьцю культурнага ляндшафту Расеі[2]. .

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры драўлянага барока. Квадратны ў пляне асноўны аб’ём, бабінец і 5-гранная алтарная апсыда зь дзьвюма невялікімі рызьніцамі абапал алтару ўтвараюць 3-зрубную глыбінна-прасторавую кампазыцыю. Асноўны аб’ём пры дапамозе парусаў пераходзіць у 2-ярусны верх (васьмярык на чацьверыку), апсыда і бабінец завяршаюцца 8-граннымі вярхамі з гранёнымі купаламі-банямі складанай формы. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку, умацоўваюцца лапаткамі, вокны прастакутныя (у апсыдзе ў форме крыжа). З боку галоўнага фасаду тры тамбуры ўваходаў у бабінец і бакавыя прыбудовы, накрытыя 2-схільнымі дахамі з франтонамі.

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае галоўны 3-ярусны аб’ём, злучаны шырокімі праёмамі з 2-ярусным бабінцам, апсыдай і бакавымі прыбудовамі[3]. У царкве захоўваецца Эвангельле 1798 году.

3 паўднёва-заходняга боку ад царквы стаіць 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца зрубна-каркаснай канструкцыі[4].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лістападаў В. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі, TUT.BY, 17.12.2010.
  2. ^ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа) // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  3. ^ Якімовіч Ю. Веляміцкая Ільінская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 110.
  4. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000678