Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Дзяляцічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзяляцічы |
Каардынаты | 53°47′03.95″ пн. ш. 25°58′46.2″ у. д. / 53.7844306° пн. ш. 25.9795° у. д.Каардынаты: 53°47′03.95″ пн. ш. 25°58′46.2″ у. д. / 53.7844306° пн. ш. 25.9795° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дзяляцічах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на могілках пры Віленскай вуліцы. Дзее як прыпісная да Любчанскай Ільлінскай царквы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Утварае адзіны ансамбль з мураванай званіцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную могілкавую царкву ў Дзяляцічах збудавалі ў 1876 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залі далучаецца 2-ярусны бабінец і 5-гранная апсыда з 2 нізкімі бакавымі рызьніцамі. Шатровы дах асноўнага зруба завяршаецца купалам на гранёным барабане. Уваход празь нізкую прыбудову прытвора. Гарызантальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, дэкаруюцца кутнімі лапаткамі.
У інтэр’еры захоўваецца абраз пачатку XIX ст. «Маці Божая зь дзіцем».
Побач з царквой стаіць 2-ярусная званіца з бутавага каменю[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Бакавы фасад
-
Званіца
-
Брама
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.