Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Беліца)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Беліца |
Каардынаты | 53°39′03″ пн. ш. 25°18′41″ у. д. / 53.65083° пн. ш. 25.31139° у. д.Каардынаты: 53°39′03″ пн. ш. 25°18′41″ у. д. / 53.65083° пн. ш. 25.31139° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Беліцы. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, на могілках пад адрасам вуліца Віленская, 1А. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Беліцы збудавалі ў другой палове XIX ст. (адзначаецца ў 1895 годзе) на месцы царквы Сьвятога Пасаду XVI ст.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты 2-схільным дахам, які над 3-граннай апсыдай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з купалам-цыбулінай у завяршэньні. Яшчэ адзін купал-цыбуліна на гранёным барабане ўзвышаецца над апсыдай. На фоне фігурнай гарызантальна-вэртыкальнай шалёўкі фасадаў вылучаюцца прастакутныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход празь невялікі прытвор пад 2-схільным дахам.
Унутраная прастора перакрываецца ашаляванай роўнай стольлю на падугах. Над уваходам месьцяцца хоры на чатырох слупах, на якія вядуць бакавыя ўсходы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000342 |