Стары Град (горад)
Выгляд
| Стары Град | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Мэр | Вінка Мароевіч | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 52,59 км² | ||
| Вышыня НУМ | 0 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 43°11′ пн. ш. 16°36′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 2781 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 021 | ||
| Паштовы індэкс | 21460[2] | ||
| Нумарны знак | ST | ||
| Сайт | stari-grad.hr | ||
| Стары Град на мапе Харватыі Стары Град | |||
Ста́ры Град (па-харвацку: Stari Grad, па-італьянску: Cittàvecchia) — горад на паўночным узьбярэжжы востраву Хвар, у Далмацыі, Харватыя. Адзін з найстаражытных гарадоў Эўропы. Стараградзкая раўніна была ўключаная ў 2008 годзе ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першапачаткова Стары Град быў названы Фарас (па-грэцку: ΦAPOΣ) грэцкімі пасяленцамі з востраву Парас, якія прыбылі сюды ў 384 г. да н. э. У рымскі пэрыяд быў вядомы як Фарыя, а назва Хвар зьявілася з прыходам славянаў. Калі ж сталіца востраву была перанесеная на поўдзень, у сучасны горад Хвар, горад стаў называцца проста Стары Град.