Перайсьці да зьместу

Гар’яна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хар’яна»)
Гар’яна
анг. Haryana,
гіндз. हरियाणा,
пандж. ਹਰਿਆਣਾ
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Адміністрацыйны цэнтар Чандыгарг
Улучае 21 акруга
Дата ўтварэньня 1 лістапада 1966
Губэрнатар Джаганатг Пагадыя
Галоўны міністар Бгупіндэр Сынгг
Афіцыйныя мовы гіндзі, панджабі
Насельніцтва (2011)
25 353 081 чал. (16-е месца)
Шчыльнасьць 573 чал./км²
Плошча 44 212 км² (20-е месца)
Месцазнаходжаньне Гар’яна
Гар’яна на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-HR
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гар’яна (па-ангельску: Haryana з гіндзі: Дом бога (Hari+ayana)) — штат на поўначы Індыі, мяжуе са штатамі Панджаб і Гімачал-Прадэш на поўначы, Раджастган на захадзе і поўдні, Утар-Прадэш і Утаракганд на ўсходзе. Гар’яна акружае Дэлі з поўначы, захаду і поўдня. Займае 20-е месца сярод штатаў паводле плошчы (44 212 км²) і 16-е паводле насельніцтва (21 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Чандыгарг, які не ўваходзіць у склад штату (утварае асобную хаўрусную тэрыторыю, то бок падпарадкоўваецца непасрэдна фэдэральнаму ўраду) і зьяўляецца таксама сталіцай суседняга Панджабу.

Утвораны ў рамках палітыкі рэарганізацыі штатаў Індыі шляхам вылучэньня ўсходняй часткі штату Панджаб. Афіцыйныя мовы — гіндзі й панджабі, распаўсюджваньне мае таксама гар’янві, адна з моваў дыялектнага кантынуўму ўсходні гіндзі, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі (або, шырэй, гіндустані).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гар’янасховішча мультымэдыйных матэрыялаў