Перайсьці да зьместу

Гартс Эдынбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хартс»)
Гартс
Поўная назва Heart of Midlothian Football Club
Заснаваны 1874
Горад Эдынбург, Шатляндыя
Стадыён Тынкасл
Умяшчальнасьць: 17 420
Прэзыдэнт Эн Бадж[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
heartsfc.co.uk (анг.)

«Гарт оф Мідлётыян» (па-ангельску: Heart of Midlothian F.C.) — шатляндзкі футбольны клюб з гораду Эдынбургу, прадстаўнік Прэм’ер-лігі Шатляндыі. Адзін з двух клюбаў гораду, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назоў «Гібэрніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тынкасл», які месьціцца ў эдынбурскім раёне Горгі. Стадыён зьяўляецца хатняй арэнай з 1886 году й зьмяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе летувіска-расейскі бізнэсоўца й банкір Уладзімер Раманаў выкупіў большую частку правоў на клюб у былога ўладальніка Крыса Робэртсана. На сёньняшні дзень клюб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладаньню клюбам Уладзімерам Раманавым. Апошнім значным дасягненьнем клюбу лічыцца перамога ў Кубку Шатляндыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клюб «Гібэрніян» зь лікам 5:1[2].

Найбольш ранішняе згадваньне клюбу пад назовам Heart of Midlothian у спартовым кантэксьце было зроблена ў газэце The Scotsman 20 ліпеня 1864 году, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сёньняшні дзень невядома меў гэты клюб дачыненьне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клюбаў таксама добра гулялі ў іншых відах спорту[3]. «Гартс» быў заснаваны ў 1874 году. Па розных меркаваньнях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залі[4], якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Ўолтэра Скота «Сэрца графства Лётыян» (Heart of Midlothian).

Клюб пачаў мець сур’ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 году, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць гульцам заробную плату[5], і клюб быў выстаўлены на продаж[6]. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад гульцы ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іхнага заробку за сьнежань[7]. Але й заробак за сьнежань таксама ня быў выплачаны своечасова[8], з-за чаго прафзьвяз гульцоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатляндзкай Прэм’ер-Лігі[9]. У гэты пэрыяд клюб параіў гульцам шукаць новы клюб[10]. 4 студзеня 2012 году кіраўніцтва Прэм’ер-Лігі загадала «Гартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня й настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня[11]. «Гартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасьля продажу Эгерта Ёнсана ва «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[12].

17 чэрвеня 2013 году «Гартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[13].

Наступныя клюбы раней прымыкалі да «Гартсу», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзімера Раманава: «Коўна» (Летува), «Партызан» (Беларусь).

Актуальны на 19 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Шатляндыі Бр Крэйг Гордан 1982
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Фрэнкі Кент 1995
3 Сьцяг Шатляндыі Аб Стывэн Кінгсьлі 1994
4 Сьцяг Шатляндыі Аб Крэйг Голкет 1995
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэніел Аегоке 2003
6 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Бэні Банінгім 1998
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джордж Грант 1994
8 Сьцяг Аўстраліі ПА Калэм Ньюўэнгоф 2001
9 Сьцяг Шатляндыі Нап Лоўрэнс Шэнкланд (капітан) 1995
10 Сьцяг Шатляндыі Нап Бары Макі 1994
11 Сьцяг Японіі Нап Ютара Ада 2001
12 Сьцяг Шатляндыі Бр Раян Фултан 1996
14 Сьцяг Аўстраліі ПА Кэмэран Дэўлін 1998
15 Сьцяг Аўстраліі Аб Кай Роўлз 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Шатляндыі ПА Блэр Сьпітал 1995
17 Сьцяг Шатляндыі Нап Алан Форэст 1996
18 Сьцяг Ангельшчыны ПА Малакі Баатэнг 2002
20 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ян Данда 1998
21 Сьцяг Шатляндыі Нап Джэймз Ўілсан 2007
24 Сьцяг Шатляндыі ПА Фінлэй Полак 2004
25 Сьцяг Шатляндыі ПА Маколі Тэйт 2005
27 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Нап Ліям Бойс 1991
28 Сьцяг Шатляндыі Бр Зандэр Кларк 1992
29 Сьцяг Шатляндыі Аб Джэймз Пэнрайс 1998
37 Сьцяг Гамбіі Нап Муса Драмэ 2001
77 Сьцяг Коста Рыкі Нап Кенэт Варгас 2002
80 Сьцяг Калюмбіі Аб Андрэс Салясар (ар. Атл. Насьяналь) 2003
82 Сьцяг Коста Рыкі Аб Джэралд Тэйлар (ар. Сапрыса) 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]