Фікрэт Аміраў
Фікрэт Аміраў | |
па-азэрбайджанску: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov | |
Дата нараджэньня | 22 лістапада 1922[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 лютага 1984[2][3][4] (61 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар |
Сябра ў | Саюз кампазытараў СССР[d] |
Жанры | опэра, сымфонія, сымфанічны мугам[d], балет, м’юзыкал і раманс[d] |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Бацька | Машадзі Джаміль Аміраў[d] |
Маці | Дурдана Амірава[d] |
Дзеці | Джаміль Аміраў[d] і Сэвіл Амірава[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Фікрэ́т Амі́раў (па-азэрбайджанску: Fikret Amirov; 22 літапада 1922, Гянджа — 20 лютага 1984, Баку) — азэрбайджанскі кампазытар савецкага пэрыяду. Аміраў вырас у атмасфэры азэрбайджанскай народнай музыкі. Ягоны бацька, Машадзі Джаміль Аміраў, быў вядомым сьпеваком мугамаў і кампазытарам, у тым ліку ў опэры «Сэйфальскі мюльк» 1915 году. У дзяцінстве і раньнім юнацтве Фікрэт пачаў складаць п’есы для фартэпіяна. Па заканчэньні Гянджынскага музычнага каледжу Аміраў паступіў у Азэрбайджанскую дзяржаўную кансэрваторыю, цяпер вядомую як Бакінская музычная акадэмія, дзе быў вучнем Барыса Зэйдмана і Ўзэіра Гаджыбэкава. У 1941 годзе падчас Другой сусьветнай вайны 19-гадовы Аміраў на той момант быў прызваны ў склад савецкага войска. Быў паранены пад Варонежам, шпіталізаваны і дэмабілізаваны з ваеннай службы, вярнуўшыся ў Баку, каб працягнуць навучаньне ў Азербайджанскай дзяржаўнай кансэрваторыі. На музыку Амірава моцна паўплывалі азэрбайджанскія народныя мэлёдыі. Ён стварыў новы жанр — сымфанічны мугам. Сымфанічныя мугамы Амірава былі заснаваныя на клясычных народных творах і выконваліся многімі вядомымі сымфанічнымі аркестрамі па ўсім сьвеце, напрыклад, Г’юстанскім сымфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Леапольда Стакоўскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Амиров Фикрет Мешади Джамиль оглы // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Fikret Amirov // SNAC (анг.) — 2010.
- ^ Fikret Amirov // International Music Score Library Project — 2006.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фікрэт Аміраў на Azer.com.
- Фікрэт Амірава на Classics Online.
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Баку
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Азэрбайджанскай ССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Азэрбайджанскія клясычныя кампазытары
- Азэрбайджанскія опэрныя кампазытары
- Азэрбайджанскія музычныя пэдагогі
- Азэрбайджанскія музыказнаўцы
- Савецкія кампазытары