Фэмке Боль
Фэмке Боль | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | па-нідэрляндзку: Femke Bol |
Нарадзілася | 23 лютага 2000[1] (24 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лёгкаатлетка |
Фэ́мке Боль (па-нідэрляндзку: Femke Bol; 23 лютага 2000 году) — нідэрляндзкая лёгкаатлетка, якая спэцыялізуецца на бегу на кароткія дыстанцыі і на бегу зь перашкодамі. Алімпійская чэмпіёнка 2024 году, а таксама чэмпіёнка сьвету па лёгкай атлетыцы як на адкрытым паветры, гэтак і ў памяшканьні.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дзяцінстве займалася дзюдо, але пасьля таго як некалькі разоў пашкодзіда руку, пераключылася на лёгкую атлетыку. Боль у 2015 годзе засяродзілася на дыстанцыі 400 мэтраў і пачала здабываць перамогі ў айчынных турнірах у розных узроставых групах[2]. У 2016 годзе ейным трэнэрам стаў Брам Пэтэрс, а ейным бацькам давялося везьці яе на трэнаваньні ў Арнэм амаль штодня[2]. Зь цягам часу спартоўка здабывала перамогі ня толькі ў родных Нідэрляндах, але і на міжнародных моладзевых турнірах. У 2019 годзе стала чэмпіёнкай краіны ў памяшканьні сярод дарослых.
Першыя старты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Боль была вымушаная трэнавацца на гравійных дарогах у лясах і на травяністых палях, калі ў сакавіку 2020 году ўпершыню былі ўсталяваныя абмежаваньні праз пандэмію каранавірусу. Не зважаючы не гэта, у ліпені яна брала ўдзел у забегах Папэндале, дзе амаль на сэкунду пераўзвысіла нацыянальны рэкорд у бегу на 400 мэтраў зь перашкодамі ў 54,62 сэкунды, усталяваны Эстэр Гоосэнс у 1998 годзе[3]. Праз два тыдні яна дасягнула часу ў 53,79 сэкундаў, то бок чацьвертага найхутчэйшага часу ў Эўропе сярод спартовак да 23 гадоў у гісторыі[4]. У свой першы прафэсійны сэзон здабыла перамогі ўва ўсіх забегах з бар’ерамі цягам сэзону.
Бягуха пачала сваю кампанію без паразаў у памяшканьні 30 студзеня, перасягнуўшы свой папярэдні найлепшы паказьнік у бегу на 400 мэтраў больш чым на 1,5 сэкунды і зрынуўшы папярэдні рэкорд Нідэрляндаў на лёгкаатлетычных спаборніцтвах у Вене. Надалей, у Сусьветным туры спартоўка ставіла новыя рэкорды ў Мэцы (50,81 с) і Торуні (50,66 с). У Польшчы яна двойчы здабыла залатыя мэдалі, спачатку ў індывідуальным забегу, а потым у складзе зборнай на эстафэце 4×400 мэтраў з бар’ерамі[5][6]. На адкладзеных летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё ў ліпені і жніўні 2021 году Боль прабегла шэсьць забегаў на 400 мэтраў з бар’ерамі і бязь іх, у тым ліку тры эстафэты. У фінале бегу на 400 мэтраў з бар’ерамі нідэрляндка заняла трэцяе месца, атрымаўшы бронзавы мэдаль[7]. Пасьля гульняў атлетка працягвала дамінаваць у забегах Дыямэнтавай лігі, здабыўшы перамогі на этапах у Лязане і Цюрыху[8][9].
Тытулы чэмпіёнкі сьвету і Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Боль адкрыла сэзон 2022 году ў памяшканьні, вярнуўшыся ў францускі Мэц, дзе яна палепшыла свой папярэдні рэкорд на дыстанцыі 400 мэтраў (50,72 с), а таксама выйграла забег на 200 мэтраў з новым асабістым рэкордам (23,37 с). 27 лютага на чэмпіянаце Нідэрляндаў у памяшканьні яна палепшыла свой уласны нацыянальны рэкорд, паказаўшы час у 50,30 сэкундаў, што таксама было хутчэй, чым ейны найлепшы паказьнік на адкрытым паветры[10][11]. 22-гадовая дзяўчына свой першы забег на адкрытым паветры зрабіла 31 траўня на спаборніцтвах у Остраве, дзе яна была найлепшай у сьвеце на дыстанцыі 300 мэтраў з бар’ерамі. Яна паказала час 36,86 сэкундаў, што было на 1,3 сэкунды хутчэй, чым папярэдні найлепшы вынік Зузаны Гэйнавай у 2013 годзе[12]. Яна працягвала здабываць перамогі на этапах Дыямэнтавай лігі ў Рыме, Осьлё і Стакгольме. У ліпені на чэмпіянаце сьвету ў Юджыне Боль здабыла срэбраны мэдаль на дыстанцыі 400 мэтраў з бар’ерамі. У зьмяшанай эстафэце 4×400 мэтраў спартоўка, якая бегла на апошнім этапе ў фінале, заваявала яшчэ адзін срэбраны мэдаль, пры гэтым нідэрляндцы ўсталявалі нацыянальны рэкорд, але ўсяго на 0,08 сэкундаў саступілі ў барацьбе за золата бегунам і бягухам з Дамініканскай Рэспублікі. Пазьней яна зрабіла залаты хет-трык на чэмпіянаце Эўропы ў Мюнхэне, стаўшы першай спрынтэркай, якая перамагла на дыстанцыі 400 мэтраў на буйных чэмпіянатах як з бар’ерамі, гэтак у бегу бязь іх. У канцы сэзону Боль была названая найлепшай атлеткай Эўропы 2022 году[13][14].
У 2023 годзе, зноў спаборнічаючы ў Мэцы, яна ўсталявала новыя рэкорды Нідэрляндаў у памяшканьні як на дыстанцыі 200 мэтраў, гэтак і на 400 мэтрах. 19 лютага на чэмпіянаце Нідэрляндаў ў памяшканьні ў Апэльдоорне яна скараціла рэкорд на 0,7 сэкундаў ад былога найлепшага паказьніку, усталяваўшы новы рэкорд на 49,26 сэкундах. Гэта быў адзін з самых трывалых рэкордаў сьвету, бо быў усталяваны яшчэ ў 1982 годзе чэхаславацкай бягухай Ярмілай Кратахвілавай[15][16]. На чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні ў Стамбуле Боль абараніла свой тытул чэмпіёнкі, а таксама здабыла залаты мэдаль у жаночай эстафэце 4×400 мэтраў. Як і ў папярэдні сэзон нідэрляндка калекцыянавала перамогі на этапах Дыямэнтавай лігі. У жніўні на чэмпіянаце сьвету ў Будапэшце спартоўка павалілася ля фінішнай лініі за час зьмяшанай эстафэты 4×400 мэтраў, ня здолеўшы здабыць перамогу для сваёй зборнай. Аднак, у індывідуальным забегу яна здабыла перамогу на дыстанцыі 400 мэтраў зь перашкодамі, здолеўшы прабегчы за 51,70 сэкундаў[17]. У жаночай эстафэце Боль і ейныя партнэркі здабылі перамогу. Паводле вынікаў сэзону нідэрляндка чарговы раз стала чэмпіёнкай Дыямэнтавай лігі ў сваёй улюбёнай дысцыпліне.
Алімпійскі 2024 год
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 лютага 2024 году на чэмпіянаце Нідэрляндаў у памяшканьні ў Апэльдоорне абнавіла свой сусьветны рэкорд на дыстанцыі 400 мэтраў з вынікам 49,24 сэкундаў. На чэмпіянаце сьвету ў памяшканьні ў Глазга Боль здабыла залаты мэдаль у бегу на 400 мэтраў, палепшыўшы свой сусьветны рэкорд другі раз цягам году. Там жа бегла на апошнім этапе эстафэты 4×400 мэтраў і дапамагла зборнай выйграць залатыя мэдалі з нацыянальным рэкордам — 3:25,07[18]. У чэрвені спартоўка дужылася ў трох дысцыплінах на чэмпіянаце Эўропы 2024 году ў Рыме, здабыўшы бронзавы мэдаль у зьмяшанай эстафэце 4×400. Таксама яна ўдала абараніла тытул у індывідуальным забегу на 400 мэтраў зь перашкодамі[19] ды здабыла чарговае золата ў жаночай эстафэце.
3 жніўня 2024 году на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы на стадыёне Стад дэ Франс яна бегла на апошнім этапе зьмяшанай эстафэты 4×400 мэтраў. У пачатку свайго этапу Боль не ўваходзіла ў тройку лідэраў, аднак здолела апярэдзіць усіх суперніцаў і фінішавала першай. 8 жніўня ў індывідульаным бегу на 400 мэтраў з бар’ерамі яна была трэцяй, а праз два дні ў жаночай эстафэце 4×400 мэтраў фінішавала другой, але ўсталяваўшы нацыянальны рэкорд. 13 жніўня Боль атрымала ордэн Аранскіх-Насаў як залатая прызэрка Алімпійскіх гульняў[20][21]. У жніўні пасьля Алімпіяды спартоўка здабыла перамогі на этапах Дыямэнтавай лігі ў Лязане і Хожаве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://www.teamnl.org/sporters/femke-bol
- ^ а б Schoonderwoert, Richard (3.08.2021). «De pijlsnelle ontwikkeling van Femke Bol». TeamNL.
- ^ van Ommeren, Hans (9.08.2020). «Staat Femke Bol aan het begin van een imposante carrière?». Utrechtse Sportkrant.
- ^ «Bol scorches to world 400m hurdles lead of 53.79 in Papendal». European Athletics.
- ^ Henderson, Jason (6.03.2021). «Femke Bol delivers in style». AW.
- ^ «No barriers for record-breaker Bol». World Athletics.
- ^ Henderson, Jason (4.08.2021). «Sydney McLaughlin wins 400m hurdles showdown in world record». AW.
- ^ «Wanda Diamond League — Lausanne (SUI)». Diamond League.
- ^ «Wanda Diamond League Final — Zürich (SUI)». Diamond League.
- ^ Roeske, Eric (27.02.2022). «Femke Bol snelt in dik Nederlands record naar goud op 400 meter». De Telegraaf.
- ^ «Bol improves world lead to 50.30 at the Dutch Indoor Championships». European Athletics.
- ^ «Bol blazes to world 300m hurdles best of 36.86 in Ostrava». European Athletics.
- ^ «World Leaders by Ingebrigtsen & Korir Highlight 2022 Diamond League Final». LetsRun.com.
- ^ «Bol, Duplantis, Ingebrigtsen crowned 2022 European Athletes of the Year». European Athletics.
- ^ Howorth, Alasdair (20.02.2023). «Femke Bol breaks 41-year world record in the women's indoor 400 meters». CNN.
- ^ «Femke Bol breaks oldest world record in track». NBC Sports.
- ^ McAlister, Sean (2023). «World Athletics Championships 2023: Femke Bol bounces back from relay heartbreak to dominate women’s 400m hurdles final». Olympics.
- ^ «Bol leidt estafettevrouwen naar wereldtitel 4x400 meter, mannen pakken brons». NOS.
- ^ «Oppermachtige Bol prolongeert Europese titel 400 m horden, Peeters pakt brons». NOS.
- ^ «Olympisch kampioenen geridderd en op foto met koning: 'Nederland clubgevoel gegeven'». NOS.
- ^ «Winnaars gouden medailles geridderd in Den Haag: „Wat een voorbeeld zijn jullie“». Algemeen Dagblad.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Нідэрляндах
- Нідэрляндзкія спрынтэркі
- Нідэрляндзкія бягухі зь перашкодамі
- Лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году