Каралеўства Нідэрляндаў
Выгляд
Каралеўства Нідэрляндаў складаецца зь 7 тэрыторыяў. Апроч уласна Нідэрляндаў, якія знаходзяцца ў Заходняй Эўропе, да Каралеўства належыць 6 валоданьняў у Карыбскім моры. Аруба, Кюрасао й Сінт-Мартэн зьяўляюцца вольна асацыяванымі дзяржавамі ў складзе Каралеўства, Банэйр, Сінт-Эстатыюс ды Саба — асаблівыя супольнасьці (па-нідэрляндзку: bijzondere gemeenten), якія не ўваходзяць у ніводную зь нідэрляндзкіх правінцыяў. Агульнадзяржаўнай канстытуцыяй краіны ад 1954 году зьяўляецца Хартыя Каралеўства Нідэрляндаў.
Плошча Каралеўства Нідэрляндаў складае 42 519 км², ягонае насельніцтва — 16 801 000 чал. Плошча карыбскай часткі Каралеўства — 993 км², насельніцтва 301 000 чал.
Сьцяг | Герб | Тэрыторыя | Рэгіён | Плошча км² |
Насельніцтва | Сталіца | Статус | Валюта |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нідэрлянды | Заходняя Эўропа | 41 526 | 16 500 000 | Амстэрдам | Сувэрэнная дзяржава | Эўра | ||
Аруба | Карыбскае мора | 193 | 105 000 | Араньестад | Складовая краіна | Арубскі флёрын | ||
Кюрасао | Карыбскае мора | 444 | 142 000 | Вілемстад | Складовая краіна | Нідэрляндзкі антыльскі гульдэн | ||
Сінт-Мартэн | Карыбскае мора | 34 | 35 000 | Філіпсбург | Складовая краіна | Нідэрляндзкі антыльскі гульдэн | ||
Банэйр | Карыбскае мора | 288 | 14 000 | Кралендэйк | Асаблівая супольнасьць | Даляр ЗША | ||
Сінт-Эстатыюс | Карыбскае мора | 21 | 3 000 | Араньестад | Асаблівая супольнасьць | Даляр ЗША | ||
Саба | Карыбскае мора | 13 | 2 000 | Ботам | Асаблівая супольнасьць | Даляр ЗША | ||
Агулам | 42 519 | 16 801 000 |
|
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |