Фэлікс Влодэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Фэ́лікс А́дам Ян Вло́дэк[1] гербу «Праўдзіч» (па-польску: Feliks Adam Jan Włodek; 9 чэрвеня 1838 — ?) — паўстанцкі военачальнік Пружанскага павету ў 1863 р. Дзейнічаў пад псэўданімамі Шчасны, Самуха, Зьдзяхоўскі.

Бацька, таксама Фэлікс, меў ва ўласнасьці маёнткі Кабакі ў Пружанскім і Матыкалы ў Берасьцейскім паветах. Фэлікс Адам Ян нарадзіўся меркавана ў Кабаках[2].

20 красавіка 1863 сфармаваў паўстанцкі атрад, які налічваў каля 300 чалавек. Намагаючыся зьяднацца зь сіламі Густава Стравінскага, накіраваўся ў ваколіцы Бярозы-Картускай. Па дарозе быў акружаны расейскімі войскамі ля в. Смалярка, дзе 13 траўня прыняў зь імі бой[3]. Пасьля аб’яднаньня кіраўніцтва агульным атрадам прыняў Аляксандар Лянкевіч.

3 чэрвеня [ст. ст. 21 траўня] атрад прыняў удзел у бітве пад Мілавідамі. 4 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] адбылася жорсткая сутычка ля вёскі Ласасін. Атрад Влодка пацярпеў цяжкія страты: 40 чалавек забітымі[4].

Неўзабаве Влодэк аддзяліўся ад Лянкевіча і 13 чэрвеня [ст. ст. 30 траўня] , аб’яднаўшыся з паўстанцамі Яна Ваньковіча, сышоўся ў бітве з жаўнерамі і казакамі каля в. Пескі. Пасьля гэтага атрад адышоў у Пінскі павет[5].

Па ім кіраўніком пружанскага атраду стаў Ільдэфонс Хадакоўскі гербу «Далэнга» (1815—1880), а сам Фэлікс неўзабаве зьехаў у Царства Польскае Расейскай імпэрыі. У 1864 як палітычны злачынец пазбаўлены правоў стану, маёмасьць сканфіскаваная[6].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бацька Фэлікс Влодэк (21 кастрычніка 1802 — ?), харунжы пружанскі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя збудаваў у Кабаках палац (не захаваўся), у якім пасьля ў пачатку XX стагодзьдзя працаваў дзед расейскага сьпевака Андрэя Макарэвіча. А да скасаваньня прыгоннага права Макарэвічы былі прыгоннымі Влодкаў[7].
  • Маці Габрыела Бісьпінг фон Гален (? — 1887[8])
  • Сярэдні брат Каміл Влодэк (1839 — ?) — быў арыштаваны 23 чэрвеня 1863 за дапамогу паўстанцам. Пазьней вядома, што ў 1890 валодаў маёнткам Кабакі і фальваркам Камяніца (1399 дзесяцінаў). Ягоная дачка Соф’я выйшла замуж за Вітольда Сьвянціцкага (унучатага пляменьніка Адама Міцкевіча), якому перайшлі ва ўласнасьць Кабакі[2].
  • Малодшы брат Уладзіслаў (1842 — ?)
  • Сястра Леантына (18441915). У 1869 выйшла замуж за графа Францішка Ксавэрыя Пуслоўскага (1843—1908)[9]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паказальнік імёнаў. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 14 ліпеня 2012 г.
  2. ^ а б Александр Ильин. Влодки и Окинчицы — повстанцы с Берёзовщины // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
  3. ^ Эдвард Зайкоўскі. За зямлю i за волю. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ Уладзімер Крукоўскі. Двойчы расстраляныя. Адноўлены помнік паўстанцам Шчаснага // «Наша Ніва». — 2000. — № 42.
  5. ^ Павел Дайлід (люты 2010) Наш край у паўстаньні 1863—1864 гадоў (pdf). «Дзедзіч». Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
  6. ^ Влодек Феликс-Адам-Иван(рас.) Rosgenea Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
  7. ^ Александр Левчук (13 сакавіка 2010) Белорусские корни Макаревича(рас.) Грамадзтва. Беларускі партызанПраверана 17 кастрычніка 2011 г.
  8. ^ Gabriela Bisping von Gallen(пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
  9. ^ Franciszek Ksawery Pusłowski(пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 17 кастрычніка 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]