Густаў Стравінскі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Гу́стаў Страві́нскі (мянушка «Млотак»; 1837—1905) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня Кастуся Каліноўскага.
Увесну 1863 г. сфармаваў Ваўкавыскі паўстанцкі атрад, на чале якога пасьпяхова правёў бой з карнікамі ў Міхалінскіх лясах (каля г. Бяроза), 3 чэрвеня ўдзельнічаў у Мілавідзкай бітве. Некаторы час пры яго атрадзе знаходзіўся галоўны штаб паўстанцаў Гарадзенскай губэрні. Са жніўня 1863 г. паўстанцкі ваенны начальнік Ваўкавыскага павету. Пасьля паўстаньня ў эміграцыі.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |