Перайсьці да зьместу

Футбольны матч Беларусь — Нідэрлянды (1995)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Футбольны матч Беларусь — Нідэрлянды адбыўся 7 чэрвеня 1995 году ў Менску. У матчы адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 1996 року ў групе 5 сустракаліся зборныя Беларусі і Нідэрляндаў. Матч прайшоў на менскім стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 37 тысячаў гледачоў. Увайшоў у гісторыю як самая значная перамога беларускае зборнае: упершыню ў сваёй гісторыі каманда Беларусі ўзяла верх над зборнаю зь першага кошыка УЭФА.

Становішча перад матчам

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Для зборнае Беларусі гэта быў першы адборачны цыкль. Пасьля сэрыі пасьпяховых выступаў у таварыскіх матчах заўзятары чакалі праверкі ў афіцыйных матчах. Аднак пасьля мінімальнай паразы ў гасьцях ад Нарвэгіі 0:1 і хатняе перамогі над Люксэмбургам 2:0 рушыла ўсьлед зруйнавальная хатняя параза ад Нарвэгіі 0:4 і ў гасьцях ад Чэхіі 2:4, а таксама хатняя нічыя з Мальтаю 1:1.

Зборная Нідэрляндаў змагалася за выйсьце з групы з Чэхіяй і Нарвэгіяй і да матчу двойчы перамагла Люксэмбург 4:0 і 5:0, Мальту 4:0, у гасьцях згуляла ўнічыю з Нарвэгіяй 1:1, і саступіла Чэхіі па суме двух матчаў (0:0 хаты і 1:3 у гасьцях). Турнірнае становішча не дазваляла галяндцам губляць пункты.

Зборная Нідэрляндаў мела й псыхалягічную перавагу — больш за палову стартавага складу, якія прадстаўлялі амстэрдамскі «Аякс», двума тыднямі раней перамаглі ў Лізе чэмпіёнаў.

7 чэрвеня 1995
20:00
Беларусь Сьцяг Беларусі 1:0 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Дынама, Менск
Гледачоў: 37 000
Судзьдзя: Адрыян Парумбою (Румынія)
Герасімец Забіў на 27-й хвіліне 27'
Беларусь:
Б1Валер Шанталосаў
А2Сяргей Гурэнка
А3Андрэй ДоўнарЗаменены 86'
А4Павал Раднёнак
А5Аляксандар Тайкоў
П6Андрэй Зыгмантовіч
П7Сяргей Герасімец
П8Уладзімер Журавель
П9Міраслаў РамашчанкаЗаменены 55'
П10Андрэй Юсіпец
Н11Пётар Качура
Запасныя:
П12Юры АнтановічПапярэджаны на 89 хвіліне 89'Выйшаў на замену 55'
Н14Яўген КашанцаўВыйшаў на замену 87'
Трэнэр:
Сяргей Бароўскі


Памагатыя судзьдзі:
Сьцяг Румыніі Д. Аладжану
Сьцяг Румыніі Патрыцыю Абрудан

Нідэрлянды:
Б1Эдвін ван дэр Сар
А2Ёхан дэ КокПапярэджаны на 62 хвіліне 62'
А3Дані Блінд (к)Заменены 70'
П4Вім ЁнкПапярэджаны на 74 хвіліне 74'
А5Стан ФальксЗаменены 64'
П6Клярэнс Зээдорф
П7Ёханэс ван’т Схіп
П8Эдгар Давідс
Н9Патрык КлюйвэртПапярэджаны на 52 хвіліне 52'
П10Рональд дэ Бур
Н11Марк Авэрмарс
Запасныя:
А13Артур НуманВыйшаў на замену 64'
П12Арон ВінтэрВыйшаў на замену 70'
Трэнэр:
Гус Хідынк

Галявая атака разьвівалася правым флянгам. Качура даў пас наперад у раён кута штрафной Герасімцу, які набраў ход. Галкіпэр госьцяў Эдвін ван дэр Сар, для якога гэты матч стаў дэбютным у нацыянальнай зборнай, выскачыў яму насустрач, але Герасімец на хуткасьці абыйшоў брамніка, зрушыўшыся пры гэтым да беражка, і затым з вострага кута ўдарам міма дэ Кока і Блінда, якія спрабавалі пасьпець на перахоп, трапіў у пустыя вароты.

6 верасьня 1995 у Ратэрдаме адбылася зваротная гульня. Гульня прайшла з узаемнымі шанцамі, а на 77-й хвіліне за фол апошняе надзеі быў выдалены Вінтэр. Аднак гол забілі галяндцы — Мюльдэр на 84-й хвіліне. Галяндыя перамагла зь лікам 1:0.

У выніку Галяндыя заняла 2-е месца ў групе, набраўшы 20 пунктаў і саступіўшы 1 пункт Чэхіі і апярэдзіўшы Нарвэгію па дадатковых паказчыках. У стыкавым матчы Галяндыя перамагла Ірляндыю зь лікам 2:0 і выйшла ў фінальную частку турніру.

Зборная Беларусі заняла ў групе 4-е месца (11 пунктаў).

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2007 року ў апошні дзень кваліфікацыі на Эўра-2008 зборная Беларусі ў другі раз атрымала перамогу над галяндцамі — матч у Менску скончыўся зь лікам 2:1. Хоць беларуская каманда й няўдала выступіла ў сваёй групе, галяндцы страцілі пункты і фінішавалі ў групе толькі другімі, прапусьціўшы наперад каманду Румыніі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]