Перайсьці да зьместу

Валер Шанталосаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валер Шанталосаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 сакавіка 1966 (58 гадоў)
Магілёў, БССР
Рост 193 см
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1984
1985—1986
1987
1988—1989
1990—1995
1996—1997
1998
1999—2000
2001
2002
2003—2005
Дынама Менск (дубль)
Дняпро Магілёў
Звэйніекс Ліепая
Даўгава Рыга
Лякаматыў Ніжні Ноўгарад
Балтыка Калінінград
Тарпэда Масква
Лякаматыў Ніжні Ноўгарад
Белшына Бабруйск
Тарпэда-МАЗ Менск
Табол Кастанай

24 (0)
18 (0)
40 (0)
157 (0)
31 (0)
2 (0)
38 (0)
25 (0)
25 (0)
74 (0)
Зборныя
1992—2002 Беларусь 26 (0)

Валер Дзьмітрыевіч Шанталосаў (нарадзіўся 15 сакавіка 1966 году) — савецкі і беларускі футбаліст, брамнік. Майстар спорту з 1991 году. У вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Расеі выступаў за ніжагародзкі «Лякаматыў» і маскоўскае «Тарпэда». Заняў трэцяе месца ў Сьпісе 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі ў 1994 годзе. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1].

19 сьнежня 2008 году ў Доме футболу адбылося паседжаньне дысцыплінарнага камітэту Беларускай фэдэрацыі футболу. Было разгледжанае пытаньне, зьвязанае з заканчэньнем расьсьледаваньня, праведзенага праваахоўнымі органамі Беларусі і Расеі ў дачыненьні да Валера Шанталосава. Па выніках паседжаньня дысцыплінарны камітэт прыняў рашэньне за спробу паўплываць на вынікі матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 2004 году, якія адбыліся 6 верасьня 2003 году з камандай Чэхіі і 10 верасьня 2003 году з камандай Малдовы, спосабам, не сумяшчальным са спартовай этыкай (пацьвярджаецца пастановай аб спыненьні крымінальнага перасьледу ад 12 траўня 2008 году УУС Новасыбірску), накласьці на Шанталосава дысцыплінарнае пакараньне ў выглядзе аб’явы яго непажаданым (persona non grata) для мэтаў дзейнасьці асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».

На падставе Дысцыплінарнага кодэксу Беларускай фэдэрацыі футболу прынятае рашэньне інфармаваць чальцоў фэдэрацыі, якія складаюцца з чальцамі фэдэрацыі ў кантрактных або іншых афіцыйных адносінах, а таксама футбольных судзьдзяў і іншых асобаў, чыя дзейнасьць падпадае пад дзеяньне нарматыўных дакумэнтаў БФФ, ФІФА і УЭФА, аб абавязку ўстрымацца ў сваёй футбольнай дзейнасьці ад любых кантактаў з Валерам Шанталосавым.

Акрамя таго, прынята рашэньне замаўляць перад ФІФА аб пашырэньні сфэры дзеяньня накладзенага дысцыплінарнага пакараньня на Шанталосава[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]