Фонд асобнага прызначэньня
Фонд асобнага прызначэньня[1] (рас. фонд специального назначения) — фонд, які ствараўся на любым прадпрыемстве Беларусі ў 1990-ыя гады.
Іх склад, парадак стварэньня і расходваньня вызначаў сход працаўнікоў прадпрыемства. Большасьць фондаў былі:
- фонд разьвіцьця вытворчасьці, навукі і тэхнікі
- фонд грамадзкага разьвіцьця[a]
- фонд матэрыяльнае дапамогі[b]
- фонд накапленьняў[c]
- фонд спажываньня[d]
Папаўненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фонд асобнага прызначэньня папаўняўся з прыбытку, які заставаўся ў распараджэньні прадпрыемства. Пры яго стварэньні й папаўненьні трэба было ўлічваць стан прадпрыемства, яго магчымасьці і патрэбы. Адлічэньні ў фонд праводзіліся як правіла раз у тры месяцы.
Расходы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расходы сродкаў фонду асобнага прызначэньня праводзіліся ў адпаведнасьці са сьметамі расходаў. Яны былі папярэдне зацьверджаныя ўправаю прадпрыемства і сходам работнікаў прадпрыемства (або сумесным рашэньнем управы прадпрыемства і прафсаюзам).
Разьвіцьцё вытворчасьці, навукі і тэхнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фонд разьвіцьця вытворчасьці, навукі і тэхнікі ствараўся для расходаў на вялікія расходы:
- на навучаньне людзей для работы на новых прадпрыемтсвах
- на будаўніцтва пры далявым будаўніцтве
- пры асваеньні новае масавае або сэрыйнае вытворчасьці
- на закупку новых вытворчасьцей
- на перабудову дзейнічаючых вытворчасьцяў
- і г.д.
Грамадзкае разьвіцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фонд грамадзкага разьвіцьця стварася для аплаты расходаў установаў, якія былі ў складзе прадпрыемства:
- дзіцячых дашкольных установаў
- дзіцячых лягероў
- лячэбных, культурна-асьветных установаў
- жыльлёва-камунальнае гаспадаркі.
Фонд аплачваў расхода на:
- пуцёўкі на экскурсіі
- частковую аплату харчаваньня работнікаў у сталоўках прадпрыемства
- цану праязных білетаў на грамадзкі транспарт для праезду на работу для работнікаў прадпрыемства
- даплаты для пэнсыянэраў да іх пэнсыі
- дабраўладкаваньне дзіцячых садкоў прадпрыемства
Фонд мог выдаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу на будаўніцтва жыльля работніку прадпрыемства.
Матэрыяльная дапамога
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фонд матэрыяльнае дапамогі ствараўся для расходаў:
- на выплату ўзнагароджаньня па выніках работы за год
- на аплату дадатковага водпуску (звыш часу ўстаноўленым у праве Беларусі)
- дывідэнтаў і ўкладаў работнікаў прадпрыемства
- прэміяў па выніках аглядаў і конкурсаў
- аднаразовая матэрыяльная дапамога вэтэранам труду, якія выходзілі на пэнсыю па ўзросьце
- аднаразовая выплата асобам, якія выканалі важнае вытворчае заданьне
- і г.д.
Накапленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фонд накапленьняў гэта больш кароткая назва фонду разьвіцьця вытворчасьці, навукі і тэхнікі. Фонд накапленьняў ствараўся для расходаў на вытворчае разьвіцьцё прадпрыемства (будаўніцтва, перабудову, закупку асноўных сродкаў).
Фонд накапленьняў папаўняўся з прыбытку, які заставаўся ў распараджэньні прадпрыемства.
Спажываньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фонд спажываньня гэта больш кароткая назва фонду грамадзкага разьвіцьця і фонду матэрыяльнае дапамогі. Фонд спажываньня ствараўся для расходаў на матэрыяльную дапамогу работнікаў прадпрыемства і на разьвіцьцё прадпрыемства. Фонд ня мог расходваць сродкі на вытворчыя задачы, які павінен быў патрымліваць фонд накапленьняў.
Фонд спажываньня аплачваў расходы не зьвязаныя са стварэньнем прыбытку прадпрыемства.
Да фонду спажываньня адносяцца расходы:
- на ўсе віды заработнае платы (акрамя кампэсацыйных выплат і індэксацыі ў сувязі з ростам спажывецкіх цэнаў)
- на прэміі і матэрыяльная дапамога
- на аплату адпускоў
- на надбаўкі, даплаты
- на аплату прастоеў не па віне работніка
- на выплаты для асобных работнікаў:
- пазыкі
- грашовая дапамога
- іншыя выплаты, якія маюць характар асобных выплат дляя асобных работнікаў
- ўзнагароды па выніках работы за год
- матэрыяльная дапамога
- аднаразовая дапамога асобам, якія доўга рабілі на дадзеным прадпрыемстве (т. зв. "вэтэраны труда")
- стыпэндыя послухам (студэнтам, вучням), якія былі накіраваныя прадпрыемствам на вучобу ў адпаведную навучальную ўстанову
- даходы (дывідэнты, адсоткі), якія выплочваюць заснавальнікам (акцыянэрам, удзельнікам, таварышам)
- аднаразовая выплата работнікам за выкананьне вельмі важных вытворчыыых даручэньняў
- аплата дадатковых адпускоў, у тым ліку адпускоў жанчын, якія гадуюць ва ўзросьце да 3 год, звыш прадугледжаных заканадаўствам Беларусі
- прэміі за стварэньне, асваеньне новае тэхнікі па выніках спабораў, конкурсу, адбораў
- расходы па прадастаўленьню грамадзкіх ільготаў у выглядзе аплаты харчаваньня (акрамя асобнага харчаваньня), праезду, жыльля, прадастаўленьня аднаразовае пазыкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бухгалтерский учет: Учебник, 2-е изд., испр. и доп. / И. Е. Тишков, А. И. Балдинова, Т. Н. Дементей и др.; под общ. ред. И. Е. Тишкова, А. И. Прищепы.—Мн.: Выш. шк., 1996— 687 с., ст. 516—522.