Перайсьці да зьместу

Фляранс Дэвуар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фларэнс Дэвуа»)
Флярэнс Нібар-Дэвуа

Фляра́нс Ніба́р-Дэвуа́р (па-француску: Florence Nibart-Devouard, нарадзілася 10 верасьня 1968, Вэрсаль, Францыя) — француская навукоўка-генэтык, чалец рады павераных фундацыі Вікімэдыя.

Фляранс нарадзілася ў Вэрсалі, але вырасла ў Грэноблі, пасьля гэтага яна часта пераязджала зь месца на месца, у прыватнасьці, жыла ў Антвэрпэне і штаце Арызона. Па стане на 2005 год яна жыве ў францускім Клермон-Фэране. Замужам за Бэртранам Нібар-Дэвуа, мае трох дзяцей: Вільяма, Ан-Гаэль і Тама.

Атрымала дыплём інжынэра-агранома ў École Nationale Supérieure d’Agronomie et des Industries Alimentaires, мае ступень магістра генэтыкі і біятэхналёгіяў. Займалася дасьледаваньнямі па паляпшэньні генэтыкі расьлін, а таксама біятэхналёгіямі ўзнаўленьня забруджанага грунта. У цяперашні час працуе ў францускай фірме, якая займаецца распрацоўкай прылад падтрымкі прыняцьця рашэньняў у вобласьці экалягічна рацыянальнай сельскай гаспадаркі.

З 2002 году ўдзельнічае ва франка- і ангельскамоўных Вікіпэдыях пад нікам Anthere, у 2004 годзе абраная ў раду павераных фундацыі Вікімэдыя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]