Кляўс Ёганіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кляўс Ёганіс
President Trump Meets with the President of Romania (48587210446) (cropped).jpg
сьпіс прэзыдэнтаў Румыніі[d], сьпіс прэзыдэнтаў Румыніі[d], mayor of Sibiu[d][1], mayor of Sibiu[d][2], mayor of Sibiu[d][3] і mayor of Sibiu[d][4]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 чэрвеня 1959(1959-06-13)[5][6][7] (61 год)
Сыбіў, Румынія[8]
Партыя: Нацыянальная лібэральная партыя, Дэмакратычны форум немцаў у Румыніі і незалежны палітык
Сужэнец: Кармэн Ёганіс
Дзеці:
Адукацыя: Унівэрсытэт Бабеш-Бояі

Кляўс Вэрнэр Ёганіс (па-румынску: Klaus Werner Iohannis, па-нямецку: Klaus Johannis, нар. 13 чэрвеня 1959, Сыбіў) — прэзыдэнт Румыніі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і трансыльванскіх саксаў Сусаны і Густава Гайнца Ёганісаў. У 1992 годзе яго бацькі перабраліся ў нямецкі Вюрцбург і атрымалі нямецкае грамадзянства, скарыстаўшыся правам на вяртаньне.

У 1979 годзе Кляўс паступіў на факультэт фізыкі ва Ўнівэрсытэце Бабеш-Бояі ў г. Клуж-Напока, пасьля здачы ўступных іспытаў быў накіраваны на 9 месяцаў у г. Тымішаара, для праходжаньня вайсковай службы. Пасьля заканчэньня ўнівэрсвтэту ў 1983 годзе працаваў настаўнікам фізыкі ў розных школах і каледжах Сібыў у тым ліку з 1989 па 1997 ў гімназіі імя Самуэля фон Брукэнталя, найстарэйшай нямецкамоўнай школе Румыніі.

З 1997 па 1999 год ён быў намесьнікам галоўнага школьнага інспэктара жудзеца Сібіў, а з 1999 года да свайго абраньня на пасаду мэра ў 2000 годзе ён быў галоўным школьным інспэктарам жудзеца.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы тур галасаваньня прайшоў 2 лістапада 2014 году. Галоўным яго супэрнікам быў прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта. Паводле яго вынікаў Понта атрымаў 40,3% галасоў выбаршчыкаў, а Ёганіс — 30,4%. Пасьля другога туру прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 16 лістапада 2014 году абышоў па колькасьці адданых за яго галасоў дзейнага тады прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта[9].

Асабістыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валодае румынскай, нямецкай і ангельскай мовамі. З 1989 году жанаты з Кармэн Ёганіс (у дзявоцтве Лэзуркэ), якая зьяўляецца выкладчыкам ангельскай мовы ў нацыянальным каледжы імя Георга Лазара ў Сыбіў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кляўс Ёганіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў