Перайсьці да зьместу

Фаўна Азэрбайджану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фаўна Азэрбайджану — мноства ўсіх відаў жывёлаў, якія насяляюць сухапутную і водную тэрыторыю Азэрбайджану.

Першыя апісаньні багацьця і разнастайнасьці жывёльнага сьвету Азэрбайджану сустракаюцца ў падарожных нататках усходніх вандроўнікаў. Да нашай пары захаваліся выявы жывёлаў на архітэктурных помніках, скалах і камянёх. Першыя зьвесткі пры царства жывёлаў у Азэрбайджане былі забраныя экспэдыцыямі натуралістаў у XVII стагодзьдзі.

Сымбалем азэрбайджанскай фаўны служыць карабаскі конь (азэрб. Qarabağ atı) — горна-стэпавы скакавы від, які сустракаецца толькі ў Азэрбайджане. Гэты завод быў выведзены ў V стагодзьдзі ў Карабаскім рэгіёне, адкуль і атрымаў сваю назву.

Прыродныя арэалы пражываньня розных відаў жывёлаў Азэрбайджану вельмі адрозьніваюцца. Некаторыя жывёлы насяляюць ахоўныя зоны (азёры, горныя вобласьці), іншыя (напрыклад, вераб’і) распаўсюджаныя па ўсёй краіне. Сярод сысуноў джэйранавыя газэлі насяляюць раўніны, каўкаскія казлы — каўкаскі рэгіён, большасьць птушак пражываюць у лясох, некаторыя — у водных басэйнах.

Дзеля аховы мехавых і капытных жывёлаў у Азэрбайджане створаныя прыродныя запаведнікі і ўведзеныя правілы паляваньня.

У Азэрбайджане занатавана 107 відаў сысуноў, тры зь якіх — унікальныя. Распаўсюджанымі ёсьць каўкаскія казлы і заходне-каўкаскія муфлоны; джэйранавыя газэлі — найрадзейшы від, які сустракаецца толькі ў трох рэгіёнах.

Прэснаводныя басэйны краіны і Касьпійскае мора налічваюць 97 відаў рыб. Большасьць зь іх можна сустрэць у рацэ Куры, бліжніх азёрах і Мінгечэвірскім вадасховішчы. Большасьць відаў анадромныя: маладняк гадуецца ў салёнай вадзе і мігруе ў прэсныя воды дзеля размнажэньня. Высока цэняцца асятровае мяса й ікра, у Касьпійскім моры здабываецца селядзец. Збудаваньне гідратэхнічных пабудоваў на Куры пасьля 1959 року і забруджваньне вады Касьпію прывяло да значнага зьмяншэньня каштоўных відаў рыбаў. Дзеля аднаўленьня ейнай папуляцыі і мэліярацыі земляў былі створаныя тры гадавальнікі.

У Азэрбайджане налічана 363 віды птушак з 60 сямействаў. Каля 40% відаў гняздуюць у краіне, 27% тут зімуюць, 10% мігруюць празь ягоную тэрыторыю. Адна з найбольш вядомых птушак — арол-маркут, якога можна сустрэць на некалькіх марках і паштоўках Азэрбайджану. Ён пражывае пераважна ў горных раёнах.

У Азэрбайджане сустракаюцца 10 відаў амфібіяў 5 сямействаў, 52 віды рэптыліяў.

Дзеля захаваньня фаўны, флёры й экасыстэмаў у Азэрбайджане створаныя запаведнікі:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фаўна Азэрбайджанусховішча мультымэдыйных матэрыялаў