Гадзюкавыя
Гадзюкавыя | |
![]() Гадзюка асьпідавая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Паўзуны |
Атрад | Лускаватыя |
Падатрад | Зьмеі |
Сямейства | Гадзюкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Viperidae | |
Гадзюкавыя (Viperidae) — сямейства ядавігых зьмей атраду лускаватых.
Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сямейства налічвае 11 родаў і каля 60 відаў са складаным ядазубным апаратам.
Даўжыня да 2 м. Цела рознай афарбоўкі. Галава акругла-трохвугольнай формы, з прытупленай насавой часткай, выразна адмяжоўваецца ад шыі і пакрыта дробнымі шчыткамі. Тулава адносна тоўстае, хвост кароткі. Характэрная асаблівасьць — вэртыкальная зрэнка. На верхняй сківіцы 1—2 вялікія рухомыя ядавітыя зубы і па 3—5 больш дробных. Ядаправодныя зубы ў стане спакою знаходзяцца ў складзеным становішчы (прыціснуты, канцы накіраваны назад), а пры ўкусе разам з адкрываньнем пашчы высоўваюцца ўперад і ўстаюць вэртыкальна. Дробныя неядавітыя зубы, якія прыстасаваны для заглытвання забітых ядам ахвяраў, размешчаны на нёбных і ніжнясківічных касьцях.
Найбольш вядомыя — гюрза, эфа. На Беларусі 1 від — гадзюка звычайная.
Пашырэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнікі сямейства пашыраны ў Афрыцы (адкуль, верагодна, паходзяць) і Эўразіі. Насяляюць вільготныя экватарыяльныя лясы, сухія саванны і стэпы, бязводныя пустыні, паўночныя хваёвыя лясы, скалістыя горы да 3000 м над узр. м. Большасьць вядзе наземны спосаб жыцьця, іншыя жывуць на дрэвах або пад зямлёй.
Асаблівасьці біялёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Актыўныя пераважна прыцемкам і ўначы. Дарослыя кормяцца дробнымі жывёламі, птушкамі, яйцамі, моладзь — насякомымі і чэлясонгімі. Яйцажывародныя, некаторыя адкладваюць яйцы.
Ахова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
4 віды гадзюк знаходзяцца у Чырвонай кнізе МСАП.
Утрыманьне ў няволі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’екты адлову і ўтрыманьня ў сэрпэнтарыях для атрыманьня змяінага яду.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл., Ін-т заалогіі АН Беларусі. — Мн.: «БелЭн», 1996.— 235 с. ISBN 985-11-0067-6.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гадзюкавыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў