Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Талочка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «У. Талочка»)
Уладзіслаў Талочка
Władysław Tołłoczko
Род дзейнасьці рыма-каталіцкі сьвятар, гісторык, літаратурны крытык
Дата нараджэньня 6(18) лютага 1887
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Горадня, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 13 лістапада 1942
Месца сьмерці Сьцяг Трэцяга райху Вільня, Генэральная акруга Летува, Райхскамісарыят Остлянд, Трэці райх
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Псэўданімы Адам Саладух[1], Дрыгавіч[1], Adam Saladuch[1] і Widz[1]
Сябра ў Беларускае навуковае таварыства, Летувіская Тарыба і Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны

Уладзіслаў Талочка (6(18) лютага 1887, Горадня — 13 лістапада 1942, Вільня) — беларускі рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, рыма-каталіцкі сьвятар, гісторык, літаратурны крытык. Псэўданімы: Adam Sołoduch, Адам Саладух, Dryhwicz, Drygwicz, Дрыгавіч, P. Kantryba, Erka, Archiwista, Aktivus, Observator, Gardiner, Spektator, Wat, а таксама крыптанімамі Wł.T., as, A.S., Ad. S., O.[2]

У 1896—1904 навучаўся ў Гарадзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 году — у Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Пасьвечаны ў сьвятары ў 1909 годзе. У 1909—1914 вывучаў тэалёгію і філязофію ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Інсбруку (Аўстрыя).

Рэлігійная і грамадзка-палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1914 году жыве ў Вільні, дзе праводзіў сьвятарскую дзейнасьць у касьцёле св. Стафана і ў былым бэрнардынскім касьцёле. Адным зь першых пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. Супрацоўнічаў зь летувіскімі культурніцкімі і рэлігійнымі выданьнямі (як, напрыклад, ковенская«Draugija» і сейненская «Vadovas»). Публікаваў матэрыялы гістарычнай тэматыкі ў віленскім каталіцкім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny». Падтрымліваў выданьне першай беларускай каталіцкай газэты «Biełarus».

У 1915 годзе адзін з арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны і беларускага дзіцячага прытулку «Золак». У 1916—1918 Талочка працуе выкладчыкам рэлігіі ў першых беларускіх школах Вільні і на курсах для непісьменных і для рабочых.

У 1916—1918 шмат друкаваўся ў газэце «Homan». Удзельнік Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны, які адбыўся 25 — 27 студзеня 1918. Уваходзіў у склад ТарыбаТарыбы.

З 1917 году зьвязаны з нацыянальна-рэлігійнай арганізацыяй «Хрысьціянская дэмакратычная злучнасьць»; рэгулярна выступаў у яе друкаваным органе газэце «Krynica».

Супрацоўнічаў зь нямецкім, італьянскім, літоўскім, украінскім, польскім друкам. За адстойваньне ідэй экумэнізму быў празваны «Усходнім агенцтвам». Адзін зь вядучых аўтараў часопісу «Przegląd Wileński».

У Польскай Рэспубліцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1920-х Талочка перасьледаваўся польскімі сьвецкімі і духоўнымі ўладамі.

15 сьнежня 1938 году загадам віленскага ваяводы выселены з Вільні. Жыў у Беластоку.

У Вільню вярнуўся пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны, дзе неўзабаве памёр. Пахаваны на віленскіх могілках Росы.

  • ТАЛОЧКА Уладзіслаў // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Vytautas Žeimantas. Kunigas Vladislovas Taločka – Lietuvos Tarybos narys (на литовском языке) XXI amžius, Kaunas, 2020 04 10.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]