Уладзімер Фурс
Уладзімер Фурс | |
Дата нараджэньня | 20 чэрвеня 1963 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 чэрвеня 2009 (45 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | сацыяльная філязофія[d] |
Месца працы | |
Вядомы як | філёзаф, сацыяльна-крытычны тэарэтык |
Навуковая ступень | доктар філязофскіх навук |
Уладзíмер Фурс (20 чэрвеня 1963, Наваполацак, Віцебская вобласьць, БССР — 4 чэрвеня 2009, Калодзішчы, Менскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі філёзаф, доктар філязофскіх навук, прафэсар ЭГУ[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1980—1985 навучаўся на філязофскім адзьдзяленьні гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1985—1988 — у асьпірантуры гэтага ўнівэрсытэту.
У 1989 годзе пасьпяхова абараніў дысэртацыю на суісканьне вучонай ступені кандыдата філязофскіх навук на тэму «Праблемы сацыяльна-гістарычнай абумоўленасьці філязофскага пазнаньня».
У 1988—2002 працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
У 1988—1991 — выкладнік катэдры філязофіі гуманітарнага факультэту, з 1991 — выкладнік створанай катэдры філязофіі і мэтадалёгіі навукі, з 1997 — дацэнт гэтай катэдры.
У 1996—1998 быў дырэктарам Менскага навучальнага цэнтру Гагенскага завочнага ўнівэрсытэту.
У 2000—2002 навучаўся ў дактарантуры Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля заканчэньня якой пасьпяхова абараніў дысэртацыю на суісканьне вучонай ступені доктара філязофскіх навук на тэму «Крытычная сацыяльная тэорыя ў заходняй філязофіі 70—90-х гг. 20 ст.: тыпалягічная рэканструкцыя».
З 2002 — прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту[2].
Быў стыпэндыятам і ўдзельнікам міжнародных дасьледчых праграмаў і праектаў:
• 1998 — «Камунікатыўная філязофія Ю. Габэрмаса» (дасьледчая стыпэндыя Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD), Рэйнска-Вэстфальская тэхнічная акадэмія, Аахэн, Нямеччына);
• 1999—2001 — «Канцэптуальныя рамкі філязофскай асьветы ў пераходным грамадзтве» (стыпэндыя Схемы падтрымкі дасьледчай дзейнасьці (RSS-OSI);
• 2001 — «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі» (дасьледчая стыпэндыя DAAD, Патсдамскі ўнівэрсытэт, Нямеччына);
• 2004 — «Рэгрэсіўная сацыяльнасьць» (дасьледчая стыпэндыя Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту, Будапэшт, Вугоршчына);
• 2004 — «Сацыяльная рэгрэсія ў сьвеце, які глябалізуецца: выпадак Беларусі» (дасьледчая стыпэндыя Фулбрайта, Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт, Нью-Ёрк, ЗША)[3].
Раптоўна памёр раніцай 4 чэрвеня 2009 году ў сваім доме ў Калодзішчах (Менскі раён) у выніку сардэчнага прыступу. Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках[4].
14-15 чэрвеня 2024 году ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні адбылася міжнародная канфэрэнцыя «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі», прысьвечаная памяці Ўладзімера Фурса[5].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манаграфіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Фурс В. Н. Философия незавершенного модерна Ю. Хабермаса. — Мн.: Эконом-пресс, 2000. — 222 с — ISBN 985-6479-18-5.
• Фурс В. Н. Контуры современной критической теории. — Мн.: ЕГУ, 2002. — 163 с — ISBN 9856614716.
• Фурс В. Н. Социальная философия в непопулярном изложении. — Вильнюс: ЕГУ, 2006. — 183 с — ISBN 9955-9878-0-4.
Артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Фурс В. Н. О проблеме рациональности философского знания // Философия и научный коммунизм. — 1988. — № 15. — С. 36.
• Фурс В. Н. О специфике структурной организации философского знания // Деп. рукопись в ИНИОН АН СССР. — 20.02.1988. — № 32901. — С. 36.
• Фурс В. Н. О социальной природе философского знания // Материалы VII Всесоюзной школы молодых ученых (Минск, окт. 1988). — Мн., 1988.
• Фурс В. Н. Проблема структурной организации философского знания // Вестник БГУ Серия 3. — 1989. — № 1. — С. 29—33.
• Фурс В. Н. Границы исторического описания // Методологические проблемы исторической науки: [зборнік артыкулаў па матэрыялах міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 29 верасня ― 1 кастрычніка 1992 г.)] / складальнікі: А. М. Балыкіна і інш.; пад рэдакцыяй В. Ф. Кушнера, У. Н. Сідарцова. — Мн.: БГУ, 1993.
• Фурс В. Н. Модель коммуникативной рациональности в философии конца XX века // Вестник БГУ. — 1995. — № 2.
• Фурс В. Н. Коммуникативная рациональность и общественная модернизация // Философский поиск. — 1996. — № 2.
• Фурс В. Н. Экологический кризис и концепция «всемирной истории» // Вестник БГУ. Серия 3. — 1997. — № 1.
• Фурс В. Н. Экологический кризис и концепция «всемирной истории» // Вестник БГУ. — 1997. — № 1.
• Фурс В. Н. Внутренние границы критицизма // Философы XX века: Карл Поппер. — Мн.: РИВШ, 1999. — С. 58—66.
• Фурс В. Н. Эпистемологические импликации постмодерного состояния // Топос. — 2000. — № 1. — С. 97—113.
• Фурс В. Н. Трансцендентальная философия сегодня: Введение к рубрике // Топос. — 2000. — № 2. — С. 96—97.
• Фурс В. Н. Контуры современной критической теории: Предисловие к рубрике // Топос. — 2001. — № 1 (4). — С. 92—95.
• Фурс В. Н. Глобализация жизненного мира в свете социальной теории: к постановке вопроса // Общественные науки и современность. — 2000. — № 6. — С. 128—139.
• Фурс В. Н. Парадигма критической теории в современной философии: попытка экспликации; Ответ на критику // Логос. — 2001. — № 2. — С. 46—75, 96-102.
• Фурс В. Н. Критическая теория позднего модерна Э. Гидденса // Социологический журнал. — 2001. — № 1. — С. 44—73.
• Фурс В. Н. Радикальная социальная теория Ж. Бодрийяра // Социологический журнал. — 2002. — № 1. — С. 5—40.
• Фурс В. Н. Полемика Хабермаса и Фуко и идея критической социальной теории // Логос. — 2002. — № 2.
• Фурс В. Н. Рецепция идей Маркса в современной критической теории // Общественные науки и современность. — 2002. — № 5. — С. 161—176.
• Фурс В. Н. Трансцендентальная прагматика в контексте современных метафилософских дискуссий // Позиции современной философии. — 2003. — № 3. — С. 23—41.
• Фурс В. Н. К вопросу об использовании выражения «критическая теория» // Топос. — 2003. — № 7. — С. 101—125.
• Фурс В. Н. Критическая социальная теория // Глобалистика: Энциклопедия. — М.: Радуга, 2003. — С. 488—492.
• Фурс В. Н. Критическая теория «современности» (анализ формирования одной социально-философской концепции // Логос. — 2004. — № 1. — С. 42—71.
• Фурс В. Н. «Феминистски-социалистическая» критическая теория позднего капитализма Н. Фрэйзер // Политические исследования. — 2004. — № 6. — С. 89—101.
• Фурс В. Н. Социальная теория в меняющемся мире: к динамической концепции социального // Problemos. — 2004. — № 66 (1). — С. 23—39.
• Фурс В. Н. Борьба за признание и моральный прогресс общества в концепции А. Хоннета // Вопросы философии. — 2005. — № 1. — С. 159—171.
• Фурс В. Н. Беларуская «реальность» в системе координат глобализации (постановка вопроса) // Топос. — 2005. — № 10. — С. 5—18.
• Фурс В. Н. Динамическая концепция социального в философии К. Касториадиса // Докса. — 2005. — № 8. Греческая традиция в современной культуре. — С. 227—238.
• Фурс В. Н. Современные представления о демократии и белорусская модель «народовластия» // Топос. — 2006. — № 13. — С. 15—24.
• Фурс В. Н. Декарт — учитель философии // Топос. — 2006. — № 12. — С. 5—15. Архивировано 4 марта 2016 года.
• Фурс В. Н. Белорусский проект «современности»? // Европейская перспектива Беларуси: Интеллектуальные модели. — Вильнюс, 2007. — С. 43—58.
• Фурс В. Н., Дунаев В. А. Ресоветизация белорусских университетов // Высшее образование в Беларуси: вызовы интернационализации. — Вильнюс: ЕГУ, 2007.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Татьяна Щитцова, IN MEMORIAM. ВЛАДИМИР ФУРС // Философско-культурологический журнал Topos. 2020. №2, https://cyberleninka.ru/article/n/in-memoriam-vladimir-furs.
- ^ Татьяна Щитцова, IN MEMORIAM. ВЛАДИМИР ФУРС // Философско-культурологический журнал Topos. 2020. №2, https://cyberleninka.ru/article/n/in-memoriam-vladimir-furs.
- ^ Татьяна Щитцова, IN MEMORIAM. ВЛАДИМИР ФУРС // Философско-культурологический журнал Topos. 2020. №2, https://cyberleninka.ru/article/n/in-memoriam-vladimir-furs.
- ^ Памяці Уладзіміра Фурса, Новы Час, 12.06.2009, https://novychas.online/hramadstva/pamjac_uladz_m_ra_fursa
- ^ Канферэнцыя «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі», прысвечаная памяці беларускага філосафа Уладзіміра Фурса, пройдзе ў ЕГУ, reform.news, 31.03.2024, https://reform.news/kanferjencyja-kontury-suchasnaj-krytychnaj-tjeoryi-prysvechanaj-pamjaci-belaruskaga-filosafa-uladzimira-fursa-projdze-egu
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Наваполацку
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Менскай вобласьці
- Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту
- Беларускія філёзафы
- Беларускія навукоўцы
- Беларускія прафэсары