Уладзімер Глушакоў
| Уладзімер Глушакоў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1952 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік |
| Жанр | эсэ |
| Мова | беларуская мова |
| Узнагароды | |
Уладзі́мір Сьцяпа́навіч Глушако́ў (нар. 7 красавіка 1952, Давыд-Гарадок) — беларускі пісьменьнік[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў старажытным палескім мястэчку Давыд-Гарадок[2], дзе скончыў сярэднюю школу. Затым вучыўся ў Мар’інагорскім саўгасе-тэхнікуме, у Белдзяржунівэрсытэце. Пасьля службы ў арміі працаваў на Менскім трактарным і маторным заводах.
У 2001 годзе 0 намесьнік старшыні Дзяржкамдруку і сябар Саюзу пісьменьнікаў. Быў пастаўлены выканаўцам абавязкаў дырэктара друкарні “Мэджык”. За тыдзень новае службы Глушакова быў арыштаваны наклад газэты “Рабочы”, а “Предпринимательская газета” выйшла зь белымі плямамі на месцы “няправільных артыкулаў”[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1981 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Працаваў у часопісе «Нёман», у «Беларускай думцы»…
Выдаў кнігі прозы «Насеньне», «Тёплые листья тополей», «Цветение калины», «На круги своя», «Расплата» (1993), «Развітаньне на пачатку вясны» (2001)[4] і інш.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (Менскае гарадзкое аддзяленьне)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Спадчына: Глушакоў Уладзімір Сцяпанавіч. Краязнаўства Берасцейшчыны. Праверана 2016-09-28 г.
- ↑ Глушакоў, Уладзімір Сцяпанавіч. Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси. Праверана 2016-09-28 г. (рас.)
- ↑ Пісьменьнік з нажніцамі, Наша Ніва, 3 верасьня 2001 г.
- ↑ Книжный каталог. Авторы - Глушакоў, Уладзімір Сцяпанавіч. Электронный каталог библиотеки БГТУ. Праверана 2016-09-28 г. (рас.)
- ↑ Минское городское отделение. Союз писателей беларуси. Праверана 2016-09-28 г. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў у столінскай газэце «Навіны Палесся»