Тыха Брагэ
Тыха Брагэ | |
па-дацку: Tyge Ottesen Brahe | |
Дата нараджэньня | 14 сьнежня 1546[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Замак Кнутсторп, Сконэ, Данія, Данія-Нарвэгія |
Дата сьмерці | 24 кастрычніка 1601[1][3][2][…] (54 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | ныркавая недастатковасьць[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, аўтабіёграф, паэт, астроляг, алхімік, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы | |
Вядомы як | стваральнік Геа-геліяцэнтрычнай сыстэмы сьвету укладальнік «Рудольфінскіх табліцаў» |
Навуковы кіраўнік |
|
Вучні | Ёган Кеплер |
Бацька | Otte Brahe[d] |
Маці | Beate Clausdatter Bille[d] |
Дзеці | Sidsel Brahe[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Туге Одэсэн Брагэ (па-дацку: Tyge Ottesen Brahe, [ˈtˢyːə ˈɒtəsn̩ ˈpʁaːa]), больш вядомы пад латынізаваным імем Ты́ха Бра́гэ (дац. Tycho Brahe ; 14 сьнежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, астраном. Сёньня найбольш вядомы як адзін зь першых астраномаў у Эўропе. Быў таксама астролягам і альхімікам. Вызнаваў пратэстантызм[6].
Тыха Брагэ паходзіў са Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швэцыі), валодаў маёнткам на востраве Вен, дзе пабудаваў адзін з самых раньніх дасьледчыцкіх інстытутаў — Ураніборг. Назва Ўраніборг пайшла ад музы астраноміі — Ураніі. Каля Ўраніборгу была пабудаваная падземная абсэрваторыя Шэрнэборг зь некалькімі буйнымі астранамічнымі інструмэнтамі. Там ён правёў шэраг дакладных вымярэньняў. Успрыняў геамэтрычныя ідэі сыстэмы Каперніка і філязофію сыстэмы Пталемэя і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусьвету — Тыханічную мадэль. Ягоная сыстэма была ўспрынятая нямецкім астраномам Атанасыюсам Кірхэрам. Напрыканцы жыцьця Тыха Брагэ працаваў у Празе па запрашэньні імпэратара Рудольфа II Габсбурга. Ад 1600 і да сьмерці Тыха ў 1601 годзе яму дапамагаў Ёган Кеплер. Гэты ня менш выбітны навукоўца ў далейшым з дапамогай вынікаў назіраньняў Брагэ распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю. Спрабаваў вымяраць кутавыя памеры зорак.
Тыха Брагэ лічыцца адным з самых дбайных астраномаў-практыкаў свайго часу. Ягоныя назіраньні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіраньняў сфармуляваць законы руху плянэтаў. Тыха склаў адзін зь першых зорных каталёгаў. У канечным выніку з дапамогай назіраньняў Тыха Брагэ было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капэрніканская ці тэорыя Пталемэя.
Тыха Брагэ пахаваны ў Тынскім храме ў Празе (Чэхія).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Tycho Brahe // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.) — London: John Murray, 1898.
- ^ 1911 Encyclopædia Britannica/Brahe, Tycho (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
- ^ Life and Times of Tycho Brahe (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 14 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1546 годзе
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1601 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Празе
- Выпускнікі Капэнгагенскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Ляйпцыскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Слана
- Нарадзіліся ў Даніі
- Дацкія астраномы
- Астролягі
- Альхімікі
- Асобы, у гонар якіх названы астэроід
- Тыха Брагэ