Перайсьці да зьместу

Туркестанская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Туркестанская вобласьць
каз. Түркістан облысы
рас. Туркестанская область
Агульныя зьвесткі
Краіна Казахстан
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Туркестан
Улучае 11 раёнаў,
4 месты абласнога падпарадкаваньня
Найбольшы горад Туркестан
Іншыя буйныя гарады Кентаў
Дата ўтварэньня 2018
Акім вобласьці Жансеіт Туймебаеў
Насельніцтва (2018)
1 968 899 (10,72%, 2-е месца)
Шчыльнасьць 16,88 чал./км² (1-е месца)
Нацыянальны склад казахі, узбэкі
Плошча 116 280 км² км² (4,3%%, 13-е месца)
Месцазнаходжаньне Туркестанскай вобласьці
Туркестанская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +6
Код ISO 3166-2 KZ-61
Тэлефонны код +7 725х xx-xx-xx
Паштовыя індэксы 16 xxxx
Код аўтам. нумароў X,13
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Туркестанская вобласьць (па-казаску: Түркістан облысы, па-расейску: Туркестанская область, да 2018 году — Паўднёва-Казахстанская вобласьць) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Туркестан.

Вобласьць была ўтворана 10 сакавіка 1932 году як Паўднёва-Казахстанская вобласьць з цэнтрам у горадзе Шымкент (Чымкент). З 3 траўня 1962 году па 6 ліпеня 1992 году вобласьць называлася Чымкенцкай. У 1992 г. вобласьці вярнулі ранейшую назву — Паўднёва-Казахстанская. У 2018 годзе Шымкент быў выдзелены з вобласьці і атрымаў статус гораду рэспубліканскага значэньня, цэнтар вобласьці пераведзены ў Туркестан, вобласьць перайменавана ў Туркестанскую.

Мяжуе з Кызылардзінскай (на захадзе), Карагандзінскай (на поўначы) ды Жамбылскай (на ўсходзе) вобласьцямі, а таксама з Узбэкістанам (на поўдні).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]