Топлес-дыджэй Міляна
Топлес-дыджэй Міляна | |
Юлія Ігараўна Рысіна | |
Міляна 2018 год | |
Імя пры нараджэньні | Юлія Ігараўна Рысіна |
---|---|
Род дзейнасьці | топлес-дыджэй, кампазытар, танцорка і мадэль |
Дата нараджэньня | 12 лютага 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Украіна |
Прафэсія | самастойная работа |
Гады дзейнасьці | з 2007 па сёньняшні дзень |
Вядомая як | удзельніца выступаў у начных клюбах |
Пасада | пастаяннай пасады ня мае |
Жанры | тэк-гаўс[d] |
Муж | няма |
Дзеці | няма |
Сайт | Старонка Топлес-дыджэя Міляны |
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Топлес-дыджэй Міляна (сапраўднае імя Юлія Ігараўна Рысіна; нар. 12 лютага 1989, Луганск) — украінская топлес-дыджэй, кампазытар, танцорка і мадэль.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юлія Рысіна нарадзілася 12 лютага 1989 году ў Луганску. Да 2007 году разьвівалася ў мадэльным бізнэсе, аднак потым пераехала ў Харкаў, дзе пачала кар’еру топлес-дыджэя ў клубе МЕСТО і заснавала сумесна з Дыджэй-Вініляф і Квата-Гэндз-Стаф[1][2].
У 2009 годзе Міляна пачала двухмесячны тур па клюбах Баўгарыі, Харватыі і Македоніі[2], пасьля чаго была запрошана ў якасьці спэцыяльнага госьця на ток-шоў The Late Show with Azis[3].
У 2010 годзе прэзентавала свой першы трэк «Feel, Real» і відэакліп на яго, а таксама арганізавала тыднёвы тур у Інданэзіі і паўторныя туры ў Баўгарыі і Расеі. Да 2011 году сінгл Юліі быў выкарыстаны і падтрыманы шэрагам вядомых дыджэяў, так, Пол Окэнфальд выкарыстаў у яго эпізодзе 094 «Perfecto Podcast!», а Джэймс Грант — у яго радыё-шоў Anjunadeep(fr).
У 2013—2014 гадах Міляна двойчы ўдзельнічала на канале Ўкраіна[4][5]. У жніўні 2013 году Мілана ўпершыню выступіла на выспе Івіса (Ібіца) ў Гішпаніі, дзе адразу атрымала статус рэзідэнта буйной борт-вечарынкі «Oceanbeat Ibiza». Таксама ў 2013 годзе Юлія зьнялася ў кліпе на песню «Gimme some more» баўгарскай сьпявачкі Валі[6]. З 2014 году працягвае працаваць рэзідэнтам на «Oceanbeat Ibiza», а таксама ў клюбах «Bora-Bora Ibiza» і «Top 21 ibiza».
Апошнім часам стала выступае ў клюбах Ібіцы.
У 2015 годзе прыняла ўдзел у кліпе Раман Палонскі ft. Godwin Kiwinda на песьню «Шыка»[7].
Стыль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]T-DJ Milana на дадзены момант зьяўляецца адной з самых застрабаваных топлес-дыджэяў, якая актыўна выступае ў клюбах і на плошчах розных краін сьвету. У Беларусі яна, у прыватнасьці, выступала ў клюбе «Нэкст»[8] у Менску ў 2011 годзе і ў «Сіты-кляб»[9] у Берасьці ў 2012 годзе.
У сваёй творчасьці ёй удаецца ўдала спалучаць уласную музыку, дыджэінг, танец з эратычнымі матывамі, а таксама сьветлавое і лазэрнае шоў.
Фота
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Інтэрнэт-постэр Топлес-дыджэй Міляна
-
Топлес-дыджэй Міляна у ліпені 2018 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The naked Milana begins her club tour
- ^ а б Toto musíte vidieť! Bratislavu ohúri polonahá dídžejka z Ukrajiny (славацк.)
- ^ T-DJ Milana guest @ Azis Show in Bulgaria (баўг.)
- ^ Говорит Украина — Голые деньги (рас.)
- ^ Говорит Украина — Я избавился от комплексов (рас.)
- ^ Валі (рас.)
- ^ «Шыка»
- ^ «Нэкст»
- ^ «Сіты-кляб»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка Топлес-дыджэя Міляны
- Ют’юб Топлес-дыджэя Міляны
- Topless DJ keeps a straight face despite attracting embarrassingly enthusiastic clubber (анг.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|