Томас Гэрыят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Томас Гэрыят
Thomas Harriot
ThomasHarriot.jpg
Нарадзіўся каля 1560[1][2][3]
Оксфард, Ангельшчына
Памёр 2 ліпеня 1621(1621-07-02)[2][3][4][5]
Лёндан, Ангельшчына
Навуковая сфэра астраномія, матэматыка, этнаграфія
Альма-матэр St Mary Hall, Оксфард

Томас Гэрыят (анг. Thomas Harriot; каля 1560, Оксфард2 ліпеня 1621, Лёндан) — ангельскі астраном, матэматык, этнограф і перакладчык. Існуць меркаваньні, што менавіта Гэрыят завёз бульбу на Брытанскія выспы.[6] Гэрыят быў першым, хто зрабіў малюнак Месяца, убачанага ў тэлескоп26 ліпеня 1609 году — за чатыры месяцы да Галілея.[7]

Пасьля вучобы ў Оксфардзкім унівэрсытэце Гэрыят выправіўся ў падарожжа ў Амэрыку. Ён уваходзіў у склад экспэдыцыі сэра Ральфа Лэйна 1585 году да калёніі Раанок, на якую выдаткаваў сродкі сэр Рэлі Ўолтэр. Гэрыят быў значным чальцом каманды: ён пераклаў на ангельскую і вывучыў каралінскую алгонкінскую мову ад двух карэнных амэрыканцаў. Па вяртаньні дамоў ён працаваў на 9-га графа Нортамбэрлэнду. У доме графа ён стаўся пасьпяховым матэматыкам і астраномам. Яму прыпісваецца ўнёсак у тэорыю пераламленьня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Berry A. A Short History of AstronomyJohn Murray, 1898.
  2. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  4. ^ SNAC — 2010.
  5. ^ NCpedia
  6. ^ Sir Walter Raleigh's American colonies (анг.)
  7. ^ Celebrating Thomas Harriot, the world's first telescopic astronomer (RAS PN 09/47) // Каралеўская астранамічная супольнасьць (анг.)