Таўран Арэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таўран Арэна
Таўран Арэна ў кастрычніку 2014 году.
Краіна Польшча
Горад Кракаў
Адрас вул. Станіслава Лема 7, 31-571
Год пабудовы 2014
Дата адкрыцьця 12 траўня 2014 году
Зьмяшчальнасьць 15 030
Каардынаты 50°04′02.9″ пн. ш. 19°59′30.1″ у. д. / 50.067472° пн. ш. 19.991694° у. д. / 50.067472; 19.991694Каардынаты: 50°04′02.9″ пн. ш. 19°59′30.1″ у. д. / 50.067472° пн. ш. 19.991694° у. д. / 50.067472; 19.991694
Таўран Арэна на мапе Польшчы
Таўран Арэна
Таўран Арэна
Таўран Арэна
https://www.tauronarenakrakow.pl/ Афіцыйны сайт

«Таўран Арэна Кракаў» (па-польску: Tauron Arena Kraków) — спартова-забаўляльны комплекс у Кракаве. На спартовых спаборніцтвах зьмяшчальнасьць арэны складае каля 15 тысяч чалавек[1]. Сярод значных спартовых гульняў на арэне ладзіліся матчы чэмпіянату сьвету па валейболе сярод мужчынаў 2014 году, а таксама чэмпіянату сьвету па гандболе сярод мужчынаў 2023 году. Часта на арэне праводзяцца канцэрты розных гуртоў ды іншых выканаўцаў, як то Элтан Джон, Браян Адамз, Кэці Пэры, Робі Ўільямз, Scorpions, Мэрая Кэры, Maroon 5, Джастын Бібэр, Ляра Фабіян, Aerosmith, Linkin Park, Metallica, Deep Purple, Iron Maiden, Пол Макартні, Род Ст’юарт, Muse ды іншыя.

Базавыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арэна на фатаздымку 1 красавіка 2014 году.

Арэна ёсьць адной з найвялікшых і сучасных у Польшчы[2]. Ейнае аздабленьне і канструкцыя дазваляе праводзіць розныя спартовыя спаборніцтвы, у тым ліку па бадмінтоне, боксе, кёрлінзе, акрабатычнай і мастацкай гімнастыцы, футболе у памяшканьні, хакеі, баскетболе, лёгкай атлетыкі, конныя спаборніцтвы і спартыўныя спаборніцтвы. Арэна адпавядае патрабаваньням да арганізацыі матчаў чэмпіянату сьвету розных відаў спорту[1].

Акрамя таго абсталяваньне таксама адаптаванае да арганізацыі кірмашоў, канцэртаў, выступаў, кангрэсаў, канфэрэнцыяў і бізнэсовых зборак. Некаторыя імпрэзы таксама ладзяцца ў малой арэне, якая стаіць побач з галоўнай вялікай арэнай. Звычайна малая арэна служыць у якасьці трэнавальнай залы, а таксама і месцам арганізацыі меншых імпрэзаў.

Плошча аб’екта складае 61 434 м², максымальная плошча арэны складае 4546 м². Сярэдняя зьмяшчальнасьць складае каля 18 тысяч на канцэртах і 15 тысяч на спартовых спаборніцтвах, максымальная колькасьць гледачоў сягае да 22 тысяч чалавек[1]. Арэна можа пахваліцца найбуйнейшым сьвятлодыёдным фасадам у Польшчы, з агульнай паверхняй 5200 м² святлодыёднага асьвятленьня, абкручваючы стадыён. Гэта адзін з найбуйнейшых у Эўропе сьвятлодыёднымі экранамі памерам большым за 540 м²[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в «About Us». TAURON Arena Kraków.
  2. ^ «Duże hale sportowo-widowiskowe w Polsce. Inwentaryzacja bazy sportowej». Ministerstwo Sportu i Turystyki Rzeczypospolitej Polskiej.
  3. ^ «Kraków Arena | References». ColosseoEAS.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]