Maroon 5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Maroon 5
Maroon 5 at Gulfport Music Fest.jpg
Maroon 5 падчас канцэрту 2012 году
Інфармацыя
Гады 19952001, як Kara's Flowers
2001 — цяпер, як Maroon 5
Адкуль Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Мова ангельская
Жанр рок
поп-рок
соўл-рок
Выдавец A&M/Octone
Universal Music Group
J Records
Columbia Records, Interscope Records
Зьвязаныя праекты Kara's Flowers
Афіцыйная старонка Maroon5.com
Удзельнікі Адам Лэвін
Джэймз Валентайн
Джэсі Кармайкл
Мікі Мэдэн
Мэт Флін
Былыя ўдзельнікі Раян Дусік

Maroon 5 — амэрыканскі рок-гурт. Дэбютны альбом гурта Songs About Jane 2002 году стаў залатым, плацінавым і мульціплацінавым у шматлікіх краінах. Выпушчаная пасьля акустычная вэрсія альбома таксама стала вельмі папулярная.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпявак і рытм-гітарыст Адам Лэвін (па-ангельску: Adam Levine) пазнаёміўся з барабаншчыкам Раянам Дусікам у 1990 годзе. Разам яны запісалі варыянт песьні «Knockin' on Heaven’s Door» у гаражы Дусіка. У школе Брэнтвуд Адам сустрэў трэцяга чальца гурта — бас-гітарыста Мікі Мэдэна (анг. Mickey Madden). Паступова яны сфармавалі гурт і выступалі пад рознымі назовамі. Разам з клявішнікам Джэсі Кармайклам (анг. Jesse Carmichael) яны былі вядомыя як гурт Kara’s Flowers. E 1997 годзе з дапамогай кампаніі «Reprise Records» яны запісалі альбом «The Fourth World» («Чацьвёрты сьвет»), які не меў камэрцыйнага посьпеху[1]. Ад 2001 году выступаюць пад назвай «Maroon 5» (па-беларуску: Ізгой 5). Лічба «5» у назве была дададзеная, каб не блытаць гурт зь іншым гуртом, які ўжо меў назву «Maroon»[2]. У 2002 годзе выйшаў першы альбом гурту «Maroon 5» — «Songs About Jane» («Песьні пры Джэйн»), у якім спалучаліся рок і рытм-н-блюз, што прывяло да ягонай папулярнасьці ў слухачоў і прыязных водгуказ музычных крытыкаў. У 2005 годзе гурт атрымаў музычную ўзнагароду Грэмі ў намінацыі «Найлепшы новы гурт»[3].

У сакавіку 2007 году выйшаў другі альбом гурта It Won't Bee Soon Before Long. Гэты альбом атрымаў статус двойчы плятынавага[3]. Першы ж сынгл зь яго — «Makes Me Wonder» — узначаліў амэрыканскія чарты продажаў (Billboard Hot 100).

На сёньняшні дзень агульны наклад прададзеных альбомаў гурту складае больш за 27 мільёнаў па ўсім сьвеце[1].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2003 — «Harder to Breathe»
  • 2004 — «This Love»
  • 2004 — «Sunday Morning»
  • 2004 — «She Will Be Loved»
  • 2007 — «Won’t Go Home Without You»
  • 2007 — «Wake Up Call»
  • 2007 — «Makes Me Wonder»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Maroon 5’s Biography Last.fm
  2. ^ Maroon 5 — Zvuki.ru
  3. ^ а б Maroon 5 — Bio(анг.)
  4. ^ Maroon 5 Discography Discogs

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Maroon 5сховішча мультымэдыйных матэрыялаў