Мэрая Кэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэрая Кэры
па-ангельску: Mariah Carey
Mariah Carey WBLS 2018 Interview 4.jpg
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1969(1969-03-27)[1] (53 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак аўтарка-выканаўца, мадэлька, бізнэсвумэн, эстрадны артыст, кінапрадусарка, філянтропка, кампазытарка, музычная прадусарка, акторка агучваньня, музычная відэарэжысэрка, выканаўца-запісвальніца, акторка, сьпявачка
Псэўданімы Songbird Supreme, Mimi і Elusive Chanteuse
Жанры сучасны рытм-н-блюз[d], поп, гіп-гоп і соўл[d]
Вакал каляратурнае сапрана[d]
Інструмэнты фартэпіяна і голас[d]
Псэўданімы Songbird Supreme, Mimi і Elusive Chanteuse
Лэйблы Sony Music[d], Def Jam Recordings[d], Universal Music Group, Columbia Records[d], Epic Records[d], Island Records[d], Virgin Records[d], Legacy Recordings[d], Monarc Entertainment[d] і Butterfly MC Records[d]
Маці Patricia Carey[d]
Узнагароды
прэмія «Грэмі» найлепшаму новаму выканаўцу[d] (1991) Прэмія «Грэмі» за найлепшае жаночае вакальнае поп-выкананьне[d] (1991) Grammy Award for Best Contemporary R&B Album[d] (2006) прэмія „Грэмі“ за найлепшую рытма-бэйзавую песьню[d] (2006) Grammy Award for Best Female R&B Vocal Performance[d] (2006) прэмія „Залатая маліна“ за найгоршую жаночую ролю[d] (2002) American Music Award for Favorite Soul/R&B Female Artist[d] (1992) American Music Award for Favorite Pop/Rock Female Artist[d] (1993) American Music Award for Favorite Adult Contemporary Album[d] (1993) American Music Award for Favorite Pop/Rock Female Artist[d] (1995) American Music Award for Favorite Pop/Rock Female Artist[d] (1996) American Music Award for Favorite Soul/R&B Female Artist[d] (1996) American Music Award for Favorite Soul/R&B Female Artist[d] (1998) American Music Award for Favorite Soul/R&B Female Artist[d] (2005) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
Сайт mariahcarey.com
Подпіс Выява аўтографу

Мэра́я Кэ́ры (па-ангельску: Mariah Carey; нарадзілася 27 сакавіка 1969 году) — амэрыканская сьпявачка, аўтарка песень, акторка і музычная прадусарка. Мае мянушку «Каралева Калядаў», і вядомая сваім пяціактававым галасавым дыяпазонам, мэлізматычным стылем сьпеву і выкарыстаньнем сьвістковага рэгістру. Ейны дэбютны альбом «Mariah Carey» быў выпушчаны ў 1990 годзе пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара Columbia Records Томі Матолы, зь які яна пабралася шлюбам праз тры гады пасьля музычнага дэбюту. Кэры дасягнула далейшага посьпеху з альбомамі «Music Box» (1993), «Merry Christmas» (1994) і «Daydream» (1995) і сынгламі «Hero», «Without You», «All I Want for Christmas Is You», «Fantasy», «Always Be My Baby» і «One Sweet Day», якія ўзначальвалі чарты ў ЗША. Кэры стала першай сьвяпачкай сьвету, чые першыя пяць сынглаў дасягалі першага радка ў чарце Billboard Hot 100. Пасьля сыходу ад Матолы, Кэры крыху зьмяніла стыль, дадаўшы ў альбом 1997 году «Butterfly» больш гіп-гопу. Дзякуючы такім посьпехам артыстка была абраная часопісам Billboard найлепшай сьпявачкай 1990-х гадоў. У 2001 годзе, пасьля адзінаццаці гадоў супрацы з гуказапісвальнай кампаніяй Columbia, падпісала рэкордную дамову ў 100 млн даляраў з Virgin Records. Кэры ёсьць самай прадаванай музычнай выканаўцай усіх часоў, маючы на сваім рахунку больш за 220 млн рэалізаваных асобнікаў ва ўсім сьвеце. Дзевятнаццаць ейных песень узначальвалі Billboard Hot 100. Яна ўтрымлівае рэкорд найбольшай колькасьці сынглаў, якія дасягалі першага месца, сярод усіх сольных выканаўцаў[2]. Кэры здабыла пяць узнагародаў Грэмі, дзевятнаццаць Сусьветных музычных узнагародаў і дзесяць Амэрыканскіх музычных узнагародаў[3], а таксама пятнаццаць узнагародаў часопіса Billboard[4]. У 2022 годзе была ўлачаная ў Залю славы песьняроў[5]. Яе часта ўзгадваюць, як пэрсону, якая была і ёсьць натхненьнем для іншых выканаўцаў у стыле R&B, а таксама дапамагае папулярызаваць гіп-гоп у поп-музыцы[6][7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]