Тараклійскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тараклійскі раён
па-малдаўску: raionul Taraclia
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Малдова
Статус раён
Адміністрацыйны цэнтар Тараклія
Дата ўтварэньня 2002
Кіраўнік Аляксандар Гараноўскі
Насельніцтва (2004) 43 154
Шчыльнасьць 64,06 чал./км²
Нацыянальны склад баўгары, малдаване, гагавузы, украінцы
Канфэсійны склад праваслаўе
Плошча 673,69 км²
Месцазнаходжаньне
Тараклійскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 MD-TA
Індэкс FIPS MD90
Код аўтам. нумароў TR
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Тараклійскі раён (па-малдаўску: raionul Taraclia) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Рэспублікі Малдова. Адміністрацыйны цэнтар — горад Тараклія.

Гэта адзін з самых маленькіх па плошчы і насельніцтву раёнаў рэспублікі. Мяжуе з Гагавузіяй, Кагульскім раёнам і Адэскай вобласьцю Украіны.

Тараклійскі раён — адзіны з раёнаў сучаснай Малдовы, дзе абсалютна пераважае немалдаўскае насельніцтва. У якасьці асноўных моваў у раёне выкарыстоўваюцца баўгарская, расейская і малдаўская.

У канцы 1980-х гадоў неаднаразова вылучаліся прапановы аб стварэньні сумеснай гагавуска-баўгарскай аўтаноміі, аднак ва ўмовах ціску з боку Кішынёва нерашучасьць тараклійскай адміністрацыі прывяла да абвяшчэньня толькі гагавускай аўтаноміі.

12 красавіка 2013 году Тараклійскі раённы савет адзінагалосна зьвярнуўся да ўладаў Малдовы з заклікам надзяліць яго нацыянальна-культурнай аўтаноміяй, якая закліканая абараніць раён ад анэксіі і асыміляцыі.