Перайсьці да зьместу

Талсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Талсы»)
Талсі
лат.
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Латвія
Рэгіён Курзэмэ
Край Талсінскі
Першыя згадкі XIII стагодзьдзе
Дата заснаваньня 1917
Горад з 1917
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Айварс Лацарус
Геаграфія
Плошча 7,83 км²
Часавы пас
Каардынаты 57°14′48″ пн. ш. 22°35′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 10 377 чал. (2016)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +371 632
Паштовыя індэксы LV-3201[2]
Код ATVK 0880201
Сайт talsi.lv
Талсі на мапе Латвіі
Талсі
Талсі
Талсі

Та́лсі (па-латыску: Talsi, па-нямецку: Talsen) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Талсінскага краю. Плошча 7,83 км². Насельніцтва 10 377 чал. (2016).

Першымі ў гэтай мясцовасьці пасяліліся лівы, пасьля куршы. Назва места ўпершыню сустракаецца ў крыніцах пад 1231 рокам. Даўні ўмацаваны Талсінскі замак быў істотным цэнтрам Курскай акругі. Узьвядзеньне ордэнскага замку на халме Дзірнаўкалнс у канцы XIII або пачатку XIV стагодзьдзя не спрыяла росту Талсі.

Талсі пераходзіў пад уладу Рэчы Паспалітай, Швэцыі, Расейскай імпэрыі. Шмат жыхароў зьнішчылі эпідэміі чумы ў 1657 і 1709 роках.

У 1917 атрымаў статус места.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Талсінскае гарадзішча.
  • Мескі парк (лат. Ķēniņkalns).
  • Сядзіба барона фон Фірка, дзейнічае музэй.
  • Эвангельская лютаранская царква.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У гонар Талсі названы кратэр на Марсе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]