Талат Джафэры
Талат Джафэры | |
па-македонску: Талат Џафери | |
18 лютага 2013 — 19 чэрвеня 2014 | |
Папярэднік | Фатмір Бэсімі[d] |
Наступнік | Зоран Ялеўскі[d] |
27 красавіка 2017 — 25 студзеня 2024 | |
30 сьнежня 2016 — 4 жніўня 2020 | |
28 студзеня 2024 — 23 чэрвеня 2024 | |
Папярэднік | Дзімітар Кавачэўскі |
Наступнік | Хрыстыян Міцкоскі[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 красавіка 1962[1] (62 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Талат Джафэры (па-македонску: Талат Џафери) — паўночнамакедонскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра краіны з студзеня 2024 году. Раней працаваў міністрам абароны і быў старшынём Сходу Паўночнай Македоніі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джафэры паходзіць з альбанскай сям’і. Нарадзіўся ў вёсцы ля Госьцівару. Пазьней навучаўся ў вайсковай акадэміі ў Бялградзе і Сараеве. Мае спэцыялізацыю на камандна-штабных абавязках. У 2013 годзе атрымаў у Скоп’і атрымаў ступень магістра абароны[2]. З 1985 па 1991 гады Джафэры быў афіцэрам Югаслаўскай народнай арміі, а пасьля распаду Югаславіі ўвайшоў у македонскае войска, дзе служыў з 1992 па 2001 год[3].
Падчас паўстаньня 2001 году быў старэйшым афіцэрам македонскай арміі і загадчыкам войскамі ў Тэтаве. У хуткім часе дэзэртаваў і далучыўся да альбанскіх партызанаў Арміі нацыянальнага вызваленьня[4]. Пасьля паўстаньня быў амніставаны ў адпаведнасьці з Охрыдзкім пагадненьнем 2001 году[3]. У 2002 годзе быў абраны ў парлямэнт ад Дэмакратычнай уніі за інтэграцыю. Блякаваў законы скіраваныя на падтрымку вэтэранаў македонскага войска[3]. У 2013 годзе Джафэры быў вылучаны на пасаду міністра абароны ў кабінэце Нікалы Груеўскага пасьля адстаўкі Фатміра Бэсімі. Прызначэньне Джафэры выклікала пратэсты сярод македонцаў[5], у прыватнасьці супраць выступаў генэрал у адстаўцы Стоянча Ангелаў з апазыцыйнай партыі «Годнасьць»[3], і альбанцаў. Джафэры заявіў, што ягонай мэтай будзе зрабіць узброеныя сілы сымбалем суіснаваньня, талерантнасьці і павагі да адметнасьцяў[3].
У 2017 годзе быў прызначаны старшынём Сходу Паўночнай Македоніі чым выклікаў пратэсты[6]. 25 студзеня 2024 году Джафэры стаў тэхнічным прэм’ер-міністрам пасьля адстаўкі ўраду Дзімітра Кавачэўскага[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://www.sobranie.mk/biography-ns_article-talat-dzaferi-eng.nspx — Сход Рэспублікі Македоніі.
- ^ «Собрание на Република Северна Македонија — Демократска унија за интеграција». Sobranie.mk.
- ^ а б в г д Dimovski, Sase (22.03.2013). «Talat Xhaferi: Macedonia’s Controversial Defence Chief». Balkan Insight
- ^ «Груевски го предложи Командант Форина од УЧК за прв човек на македонската одбрана». Кирилица.
- ^ «Талат Џафери меѓу напад и одбрана». Deutsche Welle.
- ^ Hopkins, Valerie (28.04.2017). «What Happened in Macedonia, and Why». The Atlantic.
- ^ «Талат Џафери: Имаме обврска да обезбедиме фер избори». Deutsche Welle.