Нікала Груеўскі
Нікала Груеўскі | |
па-македонску: Никола Груевски | |
27 жніўня 2006 — 18 студзеня 2016 | |
Папярэднік | Улада Бучкоўскі[d] |
Наступнік | Эміл Дзімітрыеў[d] |
27 сьнежня 1999 — 11 студзеня 2002 | |
30 сьнежня 2016 — 11 чэрвеня 2019 | |
Наступнік | Джока Камчаў[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
31 жніўня 1970[1][2] (54 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Ні́кала Гру́еўскі (па-македонску: Никола Груевски) — паўночнамакедонскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з 2006 году да свайго адхіленьня ў выніку пратэстаў 2016 году. Раней ачольваў Нутраную македонскую рэвалюцыйную арганізацыю — Дэмакратычную партыю за македонскае нацыянальнае адзінства з 2004 па 2017 гады.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Скоп’і, але сям’я ягонага бацькі паходзіла з македонскай вёскі, якая на сёньня месьціцца на тэрыторыі сучаснай Грэцыі. Ягоны дзед быў прызваны ў грэцкае войска і быў забіты у Грэцка-італьянскай вайне. Груеўскі скончыў Бітальскі ўнівэрсытэт, пасьля чаго працаваў у банку. Напрыканцы 1999 году быў прызначаны на пасаду міністра фінансаў краіны. У 2004 годзе быў абраны лідэрам Нутранай македонскай рэвалюцыйнай арганізацыі — Дэмакратычнай партыі за македонскае нацыянальнае адзінства. Пазьней працаваў прэм’ер-міністрам. У траўні 2015 году ў Скоп’і адбыліся пратэсты супраць Груеўскага і ягонага ўраду. Дэманстрацыі пачаліся пасьля таго, як былі высунутыя абвінавачаньні лідэру апазыцыі Зорану Заеву, які ў адказ заявіў, што Груеўскі праслухоўваў 20 тысяч македонскіх чыноўнікаў і іншых дзеячаў, а таксама прыхаваў забойства маладога чалавека паліцыянтам у 2011 годзе. Груеўскі быў вымушаны сысьці ў адстаўку.
У траўні 2018 году быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў карупцыі[3]. У лістападзе 2018 году зьбег на амбасадарскім аўце ў Вугоршчыну[4], дзе атрымаў палітычны прытулак[5]. Яму закідалі таксама за прасоўваньне супярэчлівай палітыкі ідэнтычнасьці, вядомаяй як антыквізацыяй, якая атаесамляе сучасных македонцаў з старажытнымі македонцамі. Пад ягоным кіраўніцтвам краіна, якая прытрымлівалася праэўрапейскіх і пранатаўскіх пазыцыяў, зьмяніла сваю палітыку на прарасейскую, прасэрбскую і антызаходнюю[6][7]. Груеўскі выступаў супраць пагадненьняў з Баўгарыяй, а таксама быў супраць Прэспанскага пагадненьня, складзенага з Грэцыяй у 2018 годзе.
У красавіку 2022 году палітык быў далучаны ў Сьпіс асобаў, у дачыненьні да якіх былі ўведзеныя санкцыі з боку Міністэрства фінансаў і Дзярждэпартамэнту ЗША[8][9]. У красавіку таго ж году атрымаў чарговы вырак паводле справы, якая разглядалася ў Скоп’і, атрымаўшы 7 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньняў у адмываньні грошай і незаконным набыцьці і ўтойваньні дзяржаўнай уласнасьці[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Nikola Gruevski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Nikola Gruevski // Munzinger Personen (ням.)
- ^ «Gruevski sentenced to 2 years in prison in 'Tank' case». BalkanEU.
- ^ «Macedonia Police Intensify Hunt for Ex-PM Gruevski». Balkan In Sight.
- ^ «Macedonia’s Gruevski Gets Hungary Asylum, Alleges Murder Plot». Balkan In Sight.
- ^ Mujanovic, Jasmin (2018). «Hunger and Fury: The Crisis of Democracy in the Balkans». Oxford University Press. — С. 115, 162. — ISBN 0190877391.
- ^ Petsinis, Vassilis (2015). «From pro-American to pro-Russian? Nikola Gruevski as a political chameleon». OpenDemocracy.
- ^ «Balkans-related Designations and Designations Removals». U.S. Department of the Treasury.
- ^ «Public Designation of Former Officials of the Republic of North Macedonia and Bosnia and Herzegovina Due to Involvement in Significant Corruption». United States Department of State.
- ^ Кръстева, Йоана (2022). «Осъдиха бившия македонски премиер Никола Груевски на 7 години затвор». Дир.бг.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія на сайце ўраду Паўночнай Македоніі.