Талат Джафэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Талат Джафэры
18 лютага 2013 — 19 чэрвеня 2014
Папярэднік Фатмір Бэсімі[d]
Наступнік Зоран Ялеўскі[d]
з 27 красавіка 2017
30 сьнежня 2016 — 4 жніўня 2020
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 красавіка 1962(1962-04-15)[1] (62 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн князя Яраслава Мудрага II ступені

Талат Джафэры (па-македонску: Талат Џафери) — паўночнамакедонскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра краіны з студзеня 2024 году. Раней працаваў міністрам абароны і быў старшынём Сходу Паўночнай Македоніі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джафэры паходзіць з альбанскай сям’і. Нарадзіўся ў вёсцы ля Госьцівару. Пазьней навучаўся ў вайсковай акадэміі ў Бялградзе і Сараеве. Мае спэцыялізацыю на камандна-штабных абавязках. У 2013 годзе атрымаў у Скоп’і атрымаў ступень магістра абароны[2]. З 1985 па 1991 гады Джафэры быў афіцэрам Югаслаўскай народнай арміі, а пасьля распаду Югаславіі ўвайшоў у македонскае войска, дзе служыў з 1992 па 2001 год[3].

Падчас паўстаньня 2001 году быў старэйшым афіцэрам македонскай арміі і загадчыкам войскамі ў Тэтаве. У хуткім часе дэзэртаваў і далучыўся да альбанскіх партызанаў Арміі нацыянальнага вызваленьня[4]. Пасьля паўстаньня быў амніставаны ў адпаведнасьці з Охрыдзкім пагадненьнем 2001 году[3]. У 2002 годзе быў абраны ў парлямэнт ад Дэмакратычнай уніі за інтэграцыю. Блякаваў законы скіраваныя на падтрымку вэтэранаў македонскага войска[3]. У 2013 годзе Джафэры быў вылучаны на пасаду міністра абароны ў кабінэце Нікалы Груеўскага пасьля адстаўкі Фатміра Бэсімі. Прызначэньне Джафэры выклікала пратэсты сярод македонцаў[5], у прыватнасьці супраць выступаў генэрал у адстаўцы Стоянча Ангелаў з апазыцыйнай партыі «Годнасьць»[3], і альбанцаў. Джафэры заявіў, што ягонай мэтай будзе зрабіць узброеныя сілы сымбалем суіснаваньня, талерантнасьці і павагі да адметнасьцяў[3].

У 2017 годзе быў прызначаны старшынём Сходу Паўночнай Македоніі чым выклікаў пратэсты[6]. 25 студзеня 2024 году Джафэры стаў тэхнічным прэм’ер-міністрам пасьля адстаўкі ўраду Дзімітра Кавачэўскага[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]