Дэмакратычная унія за інтэграцыю
Дэмакратычная унія за інтэграцыю | |
па-македонску: Демократска унија за интеграција па-альбанску: Bashkimi Demokratik për Integrim | |
Дата заснаваньня | 2001 |
---|---|
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | правы меншасьцяў[d] і праэўрапеізм[d] |
Афіцыйны сайт | bdi.org.mk |
Дэмакратычная унія за інтэграцыю (па-македонску: Демократска унија за интеграција; па-альбанску: Bashkimi Demokratik për Integrim) — найвялікшая этнічная альбанская палітычная партыя ў Паўночнай Македоніі. У краіне лічыцца трэцяй сілай. Была створана адразу па Македонскаму канфлікту 2001 году. Заснавальнікам партыі выступіў Алі Ахмэці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На парлямэнцкіх выбарах 2002 году партыя атрымала 12,1% галасоў выбаршчыкаў, то бок 70% галасоў альбанцаў. Дзякуючы такому выніку партыя здабыла 16 месцаў з 120 магчымых[1]. Партыя далучылася да кіроўнай кааліцыі, куды таксама ўвайшлі Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі і Лібэральна-дэмакратычная партыя. На наступныя выбары партыя ў кааліцыі зь іншымі этнічнымі партыямі здабыла таксама 16% месцаў. У новы кабінэт партыя ўжо ня была запрошаная. Замест яе новы прэм’ер-міністар Нікала Груеўскі запрасіў у кааліцыю Дэмакратычную партыю альбанцаў. У 2008 годзе партыя вярнулася ў кіроўную кааліцыю.
У 2021 годзе кіраўніцтва партыі абвесьціла, што будзе больш займацца праблемамі экалёгіі[2]. 28 студзеня 2024 году прадстаўнік партыі Талат Джафэры ўпершыню быў абраны на пасаду прэм’ер-міністра Паўночнай Македоніі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nohlen, Dieter; Stöver, Philip (2010). «Elections in Europe: A data handbook». — С. 1278. — ISBN 978-3-8329-5609-7.
- ^ «Largest Ethnic Albanian Party in North Macedonia Goes Green». Exit News.