Дзімітар Кавачэўскі
Дзімітар Кавачэўскі | |
па-македонску: Димитар Ковачевски | |
17 студзеня 2022 — 28 студзеня 2024 | |
Папярэднік | Зоран Заеў |
Наступнік | Талат Джафэры |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 ліпеня 1974 (50 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Дзімі́тар Кавачэ́ўскі (па-македонску: Димитар Ковачевски, 1974, Куманава) — македонскі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прэм'ер-міністар Паўночнай Македоніі з 16 студзеня 2022 году.
Намесьнік міністру фінансаў Паўночнай Македоніі (2020—2022). Доктар эканамічных навук, дацэнт факультэту эканомікі і кіраваньня бізнэсу Унівэрсытэту амэрыканскага каледжу Скоп’е.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Куманава. Бацька — Слабадан Кавачэўскі, мэр Куманава з 2000 па 2005 год, першы амбасадар Рэспублікі Македонія ў Чарнагарыі з 2006 па 2010 год[1].
Пачаў атрымліваць сярэднюю адукацыю ў школе «Гоце Дзялчаў» у Куманава. Завяршыў атрыманьне сярэдняй адукацыі ва Ўотэрвіле ў школе «Элізіян Марыстаўн», штат Мінэсота. У 1998 годзе скончыў эканамічны факультэт Унівэрсытэта Сьвятых Кірыла і Мятода ў Скоп’е і атрымаў ступень магістру на тым жа факультэце ў 2003 годзе. У 2008 годзе скончыў дактарантуру па эканоміцы на эканамічным факультэце Унівэрсытэту Чарнагорыі.
У 2005 годзе прайшоў прафэсійную падрыхтоўку ў Каледжы Эўропы ў Бруге, у 2011 годзе — у прафэсійную падрыхтоўку ў Гарвардзкай школе бізнэсу. У 2015 годзе стаў выпускніком Эўрапейскага калёквіюму па прадпрымальніцтве Мюнхэнскага тэхнічнага ўнівэрсытэту. У 2017 годзе прайшоў прафэсійную падрыхтоўку ў Ратэрдамскай школе мэнэджмэнту Ўнівэрсытэту Эразма.
Аўтар шматлікіх навуковых прац у галіне эканомікі і кіраваньня, апублікаваных у міжнародных навуковых часопісах і на канфэрэнцыях. Сааўтар шэрагу артыкулаў, у ліку якіх знаходзяцца «Выбар самага простага шляху: прыцягненьне прамых замежных інвэстыцый або брэндынг македонскага бізнэсу» (2017), «Фінансавы крызыс і балканскія пэрспектывы ЭЗ» (2018) і «Стратэгія электроннай сельскай гаспадаркі: партнэрства як аснова бізнэс-мадэлі» (2020).
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2020 году ў Паўночнай Македоніі Дзімітар Кавачэўскі быў прызначаны намесьнікам міністра фінансаў у другім урадзе Зорана Заева. Парлямэнт выбраў яго на гэту пасаду 23 верасьня 2020 году[2]. Увайшоў у склад Эканамічнай рады Ўраду Паўночнай Македоніі па пераадоленьні эканамічных наступстваў, выкліканых пандэміяй каранавірусу COVID-19.
Прэм’ер-міністар Паўночнай Македоніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 студзеня 2022 году Кавачэўскі быў прыведзены да прысягі прэм’ер-міністра Рэспублікі Паўночная Македонія і афіцыйна заняў пасаду[2][3].
У той жа дзень ён прадставіў праграму свайго кабінэту і заявіў, што яго ўрад падрыхтаваў ужо комплекс мер па падтрымцы грамадзян, кампаній і эканомікі, на якія ўжо закладзена 130 млн эўра. Дзімітар Кавачэўскі чакаў росту эканомікі з 4,6% да 5,9% у год, паабяцаў змагацца са злачыннасьцю і карупцыяй, зьнізіць узровень беспрацоўя да адназначнай колькасьці, павялічыць заробкі і пэнсій. Кабінэт Кавачэўскага выступае за эўраатлянтычную інтэграцыю і ўвахлджаньне Паўночнай Македоніі ў Эўразьвяз. Ён заявіў, што краіна працягне палітыку добрасуседзтва.
Урад Кавачэўскага падтрымалі 62 дэпутаты, супраць прагаласавалі 46 (усяго 120, прысутнічала 108)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кој е Димитар Ковачевски, најсериозниот кандидат за наследник на Заев? (макед.) Архіўная копія ад 19 November 2021 г.
- ^ а б Собранието ги изгласа и замениците-министри во владата на Заев (макед.) Архіўная копія ад 28 December 2021 г.
- ^ Kovačevski preuzeo funkciju premijera Severne Makedonije (сэрб.)
- ^ Парламент Северной Македонии вынес вотум доверия правительству. Информационное агентство Анадолу (2022-01-17).