Пётркаў Трыбунальскі
| Пётркаў Трыбунальскі польск. Piotrków Trybunalski | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1217 | ||||
| Дата заснаваньня | 1217 | ||||
| Магдэбурскае права | XIII ст. | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 67,24 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 200 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°24′ пн. ш. 19°41′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 67 734 чал. (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 44 | ||||
| Паштовыя індэксы | 97-300–97-312 | ||||
| Нумарны знак | EP | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | piotrkow.pl/ | ||||
| Пётркаў Трыбунальскі на мапе Польшчы Пётркаў Трыбунальскі | |||||
Пётркаў Трыбунальскі (па-польску: Piotrków Trybunalski) — горад на правах павету ў цэнтральнай частцы Польшчы. Уваходзіць у склад Лодзінскага ваяводзтва, адміністрацыйны цэнтар Пятркоўскага павету (не ўваходзіць у яго склад). Вядомы з 1217 году. На 31 сьнежня 2021 году ў горадзе налічвалася 68 270 жыхароў[1]. Ён другі (пасьля Лодзі) горад у ваяводзтве па колькасьці насельніцтва, а таксама 50-ы па колькасьці насельніцтва сярод усіх гарадоў Польшчы[2].
Адлегласьць па прамой паміж гарадамі Пётркаў Трыбунальскі — Менск 585 км, да Варшавы — 128 км[3].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамысловасьць[4]:
- шкляная (1-е месца ў краіне),
- машынабудаўнічая
- харчовая (малочная,
- мукамольная,
- піваварная,
- па перапрацоўцы агародніны),
- дрэваапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў,
- шавецкая,
- папяровая.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе дзейнічае філіял Лодзкага ўнівэрсытэту[4].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Музэі. Архітэктурныя помнікі XIV—XVIII стагоддзяў: каралеўскі замак (1511—1519), касьцёлы, кляштары, капліцы[4].
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ежы Антаневіч (1919—1970) — польскі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук.
- Васіль Тарасенка (1899—1972) — беларускі археоляг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://stat.gov.pl/download/gfx/portalinformacyjny/pl/defaultaktualnosci/5515/3/16/1/polski_rocznik_demograficzny_2022.pdf
- ↑ Lista miast w Polsce (spis miast, mapa miast, liczba ludności, powierzchnia, wyszukiwarka), Polska w liczbach
- ↑ Адлегласьці паміж гарадамі
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. Пётркаў-Трыбунальскі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. Пётркаў-Трыбунальскі.