Сяргей Прытыцкі
Сяргей Восіпавіч Прытыцкі | |||||||
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
22 студзеня 1968 — 13 чэрвеня 1971 | |||||||
Папярэднік: | Васіль Казлоў | ||||||
Наступнік: | Фёдар Сурганаў | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
1 лютага 1913 в. Гаркавічы, Сакольскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя | ||||||
Памёр: |
13 чэрвеня 1971 Менск, БССР | ||||||
Партыя: | КПЗБ, КП(б)Б, КПСС | ||||||
Сужэнец: | Тацяна Іванаўна Прытыцкая[1] | ||||||
Адукацыя: | |||||||
Узнагароды: |
|
Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1 лютага[2] 1913, в. Гаркавічы Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер у Падляскім ваяводзтве Польшчы — 13 чэрвеня 1971, Менск) — палітычны дзяяч Польшчы і БССР. Лідэр КПЗБ.
Біяграфія
Камуністычная дзейнасьць у Заходняй Беларусі
Сакратар Крынкаўскага раённага камітэту КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гарадзенскага акруговага камітэту КСМЗБ. У 1933—1934 сябра Слонімскага акруговага камітэту КСМЗБ. Кіраваў забастоўкамі лясных рабочых.
Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе.
У 1934—1935 навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 сакратар Слонімскага акруговага камітэту КСМЗБ.
Забойства сьведкі на працэсе і арышт
27 студзеня 1936 у залі Віленскага акруговага суду на судовым працэсе над 17 рэвалюцыйнымі дзеячамі застрэліў сьведку з боку абвінавачаньня Якава Стральчука[3]; пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвені 1936 прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасьці ў многіх краінах сьвету. У выніку сьмяротны прысуд быў заменены пажыцьцёвым турэмным зьняволеньнем.
Вызвалены з турмы ў верасьні 1939 году.
Партыйная кар’ера
У 1939—1941 намесьнік старшыні Беластоцкага аблвыканкаму БССР.
У чэрвені-жніўні 1941 удзельнічаў у стварэньні абарончых збудаваньняў вакол Магілёва, у фармаваньні апалчэньня ў Гомелі. З жніўня 1941 на фронце. У 1942—1944 другі сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1944—1945 начальнік Польскага штабу партызанскага руху.
У наступныя гады працаваў на кіраўнічых пасадах у абкамах КПБ:
- 1948—1951- другі, а потым першы сакратар Гарадзенскага абкаму КПБ,
- 1951—1953- у апараце ЦК КПБ,
- 1953—1954- першы сакратар Баранавіцкага абкаму КПБ,
- 1954—1960- першы сакратар Маладэчанскага абкаму КПБ,
- 1960—1962 — першы сакратар Менскага абласнога камітэту КПБ.
У 1962—1965 — старшыня Камітэту партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР. У 1962—1968 сакратар ЦК КПБ, намесьнік старшыні Савета Міністраў БССР.
З 22 студзеня 1968 па 13 чэрвеня 1971 Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. Намесьнік старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (1968—1971).
Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—8-га скліканьняў. Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 2 іншымі ордэнамі, мэдалямі.
Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
Ушанаваньне памяці
Яго імем названыя вуліцы амаль у кожным заходнебеларускім горадзе і мястэчку, адна з вуліц у Менску.
Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісьце» (1958).
Літаратура
- У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
- Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959;
- Верные помощники партии. М., 1962; Дружба, скрепленная кровью // Коммунист Белоруссии. 1964, № 7;
- Этого требует жизнь. Мн., 1966;
- По заданию партии // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973;
- Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С. О. Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978;
- Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, № 10.
- Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.
Крыніцы і заўвагі
- ^ Галіна Ўліцёнак (6 сьнежня 2008) Последние листья (рас.) Общество. «Советская Белоруссия». Праверана 27 лютага 2009 г.
- ^ Па іншых дадзеных — 19 студзеня
- ^ Андрэй Юдчыц Сергей Притыцкий. Штрихи к портрету (рас.). «7 дней». Праверана 27 лютага 2009 г.
Вонкавыя спасылкі
- Маракоў, Леанід Прытыцкі Сяргей Восіпавіч Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. Том II Праверана 27 лютага 2009 г.
|
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |