Сяргей Параджанаў
Сяргей Параджанаў | |
| арм. Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան | |
| Імя пры нараджэньні | Саркіс Гаўсэпі Параджанян |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 9 студзеня 1924[1][2][3][…] |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 20 ліпеня 1990[1][6][5] (66 гадоў) або 21 ліпеня 1990[7] (66 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
| Месца пахаваньня | Пантэон геніяў армянскага духу, Ерэван |
| Грамадзянства | СССР |
| Месца вучобы | |
| Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, кампазытар |
| Навуковая сфэра | кінэматограф[8], выяўленчае мастацтва[9] і фільм[9] |
| Месца працы | |
| Гады дзейнасьці | 1951—1990 |
| Жанры | Савецкая новая хваля[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0660886 |
| Сайт | parajanov.com (анг.) |
Сяргéй Параджа́наў (Саркіс Параджанян; па-армянску: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան, па-грузінску: სერგეი სერგო ფარაჯანოვი; 9 студзеня 1924, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР — 21 ліпеня 1990, Эрывань, Армянская ССР, СССР) — савецкі, армянскі і ўкраінскі кінарэжысэр, сцэнарыст. Народны артыст Украінскай ССР (1990), народны артыст Армянскай ССР (1990). Адзін з прадстаўнікоў хвалі «ўкраінскага паэтычнага кіно». Паклаў пачатак жанру каляжу ва ўкраінскім выяўленчым мастацтве, які стварыў на аснове канцэптуалізму[10].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 9 студзеня 1924 году ў Тбілісі (Грузінская ССР).
Навучаўся на вакальным аддзяленьні Тбіліскай кансэрваторыі, у Тбіліскім інстытуце інжынэраў транспарту. Скончыў рэжысэрскі факультэт Усесаюзнага інстытуту кінэматаграфіі (1952). У 1949 годзе пераехаў у Кіеў, дзе пачаў працаваць асістэнтам рэжысэра, потым рэжысэрам кінастудыі імя А. Даўжэнкі. Творы Параджанава вызначаюцца яркасьцю і экспрэсыўнасьцю рэжысэрскага бачаньня, багацьцем выяўленчай фантазіі, мэтафарычнасьцю, сымбалічнасьцю, узвышанай паэтычнасьцю, жывапіснасьцю, свабодным выкарыстаньнем розных нацыянальна-этнічных традыцыяў («Цені забытых продкаў», 1965; «Колер граната», 1969; «Легенда аб Сурамскай цьвердзі», 1984; «Ашык-Керыб», 1989)[11]. Ягоныя фільмы неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на прэстыжных міжнародных кінафэстывалях. Творчасьць Параджанава прызнана адной з вяршыняў бессюжэтнага паэтычнага кінэматографу[12].
Значная частка творчай біяграфіі Сяргея Параджанава зьвязаная з Украінай. Ва Украіне зьняў фільмы «Наталія Ужвій», «Золоті руки», «Думка» (всі — 1957), «Перший парубок» (1958), «Українська рапсодія» (1961) «Квітка на камені» (1962, у суаўтарстве з Анатолем Слісарэнкам)[13].
У 1965—1968 гадах Параджанаў разам зь іншымі вядомымі дзеячамі ўкраінскай навукі і культуры пратэставаў супраць масавых палітычных арыштаў ва Ўкраіне і зьвяртаўся ў вышэйшыя партыйныя і дзяржаўныя органы з просьбай высьветліць прычыны перасьледу ўкраінскай інтэлігенцыі і заклікаў да адкрытых судоў, забясьпечыць справядлівасьць судаводзтва. Ён неаднаразова заклікаў да свабоды слова ў прэсе. Пасьля пераследу і спробы пазьбегнуць арышту ён быў вымушаны зьехаць у Армэнію[14].
У 1971 годзе вярнуўся ў Кіеў. 17 сакавіка 1973 года ён быў арыштаваны і асуджаны да пяці гадоў пазбаўленьня волі за гомасэксуальнасьць, хаця ў абвінавачаньні былі артыкулы «як за спэкуляцыю», так і «за ўкраінскі нацыяналізм». Хутка быў знойдзеная «ахвяра гвалту» — Вараб’ёў, член КПСС. Дарэчы, Вараб’ёў адзіны пагадзіўся даць адкрыта паказаньні супраць Параджанава. Іншыя адмовіліся. І адзін з іх — архітэктар, Міхаіл Сенін — перарэзаў сабе вены пасьля размовы ў кіеўскім КДБ[15].
25 красавіка 1974 года Параджанаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму ў Лук’янаўскай турме і папраўчай калёніі ў Перавальску. «Гомасэксуальны» артыкул не даваў яму шанцаў выжыць. Аднак у турме ён стаў вялікім аўтарытэтам[16].
Важную ролю ў вывальненьні С. Параджанава адыграла Лілія Брык: муж ейнай сястры Эльзы Трыале Люі Арагон падчас візыту ў Маскву ва ўрадавай ложы Вялікага тэатру папрасіў асабіста Брэжнева вызваліць артыста. Па словах сына Сурэна, да вызваленьня Параджанава далучылася і Amnesty International. Толькі на падставе міжнароднай кампаніі пратэсту (звароты з подпісамі Франсуа Труфо, Жан-Люка Гадара, Фэдэрыка Феліні, Лукіна Вісконці, Рабэрта Расэліні, Мікелянджэлё Антаніёні) С. Параджанаў быў вызвалены 30 сьнежня 1977 года[17].
20 ліпеня 1990 году памёр ад раку ў Эрывані. Параджанаў быў пахаваны 25 ліпеня ў Пантэоне геніяў армянскага духу разам з Арамам Хачатуранам, Фрунзікам Мктрянам, Уільямам Сараянам і іншымі вядомымі дзеячамі мастацтва, літаратуры і навукі Армэніі[18].
У 1991 годзе ў Эрывані быў адкрыты Дом-музей Параджанава, дзе выстаўляюцца творы мастака, у тым ліку зробленыя ў лягерах і турмах[19].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1951 — Малдаўская казка
- 1954 — Андрыеш
- 1957 — Думка
- 1958 — Перший хлопец
- 1959 — Натальля Ужвій
- 1960 — Залатыя рукі
- 1961 — Украінская рапсодыя
- 1962 — Кветка на камені
- 1964 — Цені забытых продкаў
- 1966 — Кіеўскія фрэскі
- 1968 — Дзеці Камітасу
- 1969 — Колер граната (Саят-Нова)
- 1969 — Акоп Аўнатанян
- 1984 — Легенда пра Сурамскую цьвердзь
- 1986 — Арабэскі на тэму Пірасмані
- 1988 — Ашык-Керыб
- 1990 — Споведзь (не завершаны, арыгінальны нэгатыў уключаны ў фільм «Параджанаў. Апошняя вясна» (1992))[20].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Sergey Yosifovich Paradzhanov // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Sergej Paradžanov // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Sergej Paradschanow // Munzinger Personen (ням.)
- 1 2 3 4 Հայկական սովետական հանրագիտարան (арм.) — Երևան: 1986. — Т. 12. — С. 314.
- 1 2 3 Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი (груз.) — 2001.
- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Петрова О. Мистецтвознавчі рефлексії: історія, теорія та критика образотв. мистецтва 70-х років ХХ ст. — початку ХХІ ст. К.: ВД «КМ Академія», 2004, 279—284.
- ↑ Тримбач С. В.. Параджанов Сергій Йосипович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2011. — Т. 8: Па — Прик. — С. 58.
- ↑ Ирина Миличенко. Сын кинорежисера Сергея Параджанова Сурен: «На суде потерпевший сказал…» // Бульвар Гордона. — К., 2016. — № 1 (557). — янв. — С. 1, 8—11.
- ↑ О. Мусієнко. Митець і влада. Параджанов: зміна долі // Мистецтвознавство України: зб. наук. пр. АМУ; [редкол.: А Чебикін (голова) та ін.]. — К.: СПД Кравчук В. К., 2003. — Вип. 3. — С. 194—201.
- ↑ Бажан О. Проблеми взаємовідносин партійно-радянського керівництва і літературно-мистецької інтелігенції в 1960-80 рр. // Краєзнавство. — 2000.
- ↑ Дмитрий Волчек, Опустошенный маэстро — Радио Свобода (24.12.2012), https://www.svoboda.org/a/24803217.html
- ↑ Сергій Параджанов / М. П. Загребельний. — Київ: Укрвидавполіграфія, 2018.
- ↑ Сергій Параджанов: 15 років смерті, BBC Ukrainian.com, https://www.bbc.com/ukrainian/entertainment/story/2005/07/050721_paradzanov_anniv
- ↑ Тримбач С. В.. Параджанов Сергій Йосипович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2011. — Т. 8: Па — Прик. — С. 58.
- ↑ Тримбач С. В.. Параджанов Сергій Йосипович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2011. — Т. 8: Па — Прик. — С. 58.
- ↑ Steffen, James. The Cinema of Sergei Parajanov. — Madison: University of Wisconsin Press, 2013.
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 20 ліпеня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў Ерэване
- Выпускнікі Ўсерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі
- Народныя артысты Армянскай ССР
- Ляўрэаты Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Армянскай ССР
- Украінскія кінарэжысэры
- Армянскія кінарэжысэры
- Савецкія кінарэжысэры
- Памерлі ад раку
- Сучаснае мастацтва