Перайсьці да зьместу

Люі Арагон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люі Арагон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1897(1897-10-03)[1][2][3][…]
Памёр 24 сьнежня 1982(1982-12-24)[2][3][5][…] (85 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Луі Андрыё[d]
Marguerite Toucas-Massillon[d]
Сужэнец Эльза Трыале[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці лекар-пісьменьнік, журналіст, палітык, паэт, навэліст, мастацкі крытык, змагар Французскага супраціву, гісторык
Жанр паэзія
Мова француская мова[6]
Узнагароды

Люі́ Араго́н (па-француску: Louis Aragon, 3 кастрычніка 1897 году, Парыж — 24 сьнежня 1982 году, тамсама) — францускі пісьменьнік, палітычны дзяяч. Чалец Ганкураўскай акадэміі. Ганаровы доктар Маскоўскага і Парыскага ўнівэрсытэтаў (1966).

З 1915 году вучыўся на мэдычным факультэце ў Парыжы. Удзельнік Першай сусьветнай вайны, грамадзянскай вайны ў Гішпаніі 1936—1939 гг., у Другую сусьветную вайну — францускага руху Супраціўленьня. Раньнія творы напісаныя ў духу «дадаізму» — зборнік вершаў «Фаервэрк» (1920), раман «Анісе, ці Панарама» (1921) — і сюррэалізму — раман «Парыскі селянін» (1926). На пачатку 1930-х гадоў перайшоў на пазыцыі рэалізму: зборнікі вершаў «Ура, Урал!» (1932), «Нож у сэрца» (1941), «Вочы Эльзы» (1942), цыкль раманаў «Рэальны сьвет» (1934—1951), раман-эпапэя «Камуністы» (Т.1-6, 1949—1951, апошняя рэдакцыя 1967-68), гістарычны раман «Перадвелікодны тыдзень» (1959). Эпічны размах у спалучэньні зь лірычнасьцю і філязофскім роздумам, характэрныя для раманаў «Пагібель усур’ёз» (1965), «Бланш, ці Забыцьцё» (1967), «Тэатар-раман» (1974). Апавяданьні розных гадоў склалі зборнік «Схлусіць — праўду сказаць» (1980). У кнігу «Савецкія літаратуры» Арагон уключыў разьдзел пра беларускую літаратуру (1955).

Пераклаў на францускую мову вершы «А хто там ідзе», «Я не паэт», урыўкі з паэмы «Над ракою Арэсай» Янкі Купалы, верш Пятруся Броўкі. Творы Арагона на беларускую мову перакладалі Эдзі Агняцьвет, Рыгор Барадулін, Зьміцер Колас, Сьцяпан Ліхадзіеўскі, Ніна Мацяш.

У 1939 годзе ажаніўся з Эльзай Трыяле. Быў у СССР у 1930-м і 1958-м.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Базэльскія званы. — Мн., 1937.
  • Падсадная качка // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.
  1. ^ Delarge J. Louis ( Louis Toucas, dit ) ARAGON // Лё Дэлярж (фр.)Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  2. ^ а б Louis Aragon // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ а б Louis Aragon // BD Gest' (фр.)
  4. ^ а б Fichier des personnes décédées mirror
  5. ^ Louis Aragon // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  6. ^ Aragon, Louis, 1897-1982 // CONOR.SI