Сяргей Лагадзінскі
Сяргей Лагадзінскі | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 1 сьнежня 1975[1] (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | юрыст, адвакат, палітык |
Сайт | lagodinsky.de(ням.) |
Сяргей Лагадзінскі (па-расейску: Сергей Лагодинский, па-нямецку: Sergey Lagodinsky; нар. 1 сьнежня 1975, Астрахань, РСФСР, СССР[2]) – нямецкі палітык, юрыст і журналіст расейскага й габрэйскага паходжаньня, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту IX скліканьня ад партыі Саюз 90/Зялёныя.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў СССР, перасяліўся ў Нямеччыну ў 1993 годзе[3]. Пазьней стаў чальцом бэрлінскага аддзяленьня габрэйскай абшчыны[4].
У Гётынгенскім унівэрсытэце атрымаў адукацыю ў галіне права, у Гарвардзкім унівэрсытэце – у галіне дзяржаўнага кіраваньня. Атрымаў ступень доктара права ў Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта(be)[5].
Працаваў у міжнароднай юрыдычнай фірме «Orrick, Herrington & Sutcliffe»[5]. У 2003–2008 гадох працаваў праграмным дырэктарам і дарадцаю ў бэрлінскай сядзібе Амэрыканскага габрэйскага камітэту(pl)[6]. Таксама займаўся журналісцкай дзейнасьцю, у тым ліку для «Deutschlandradio(pl)», «Нямецкай хвалі», «Сусьветнай службы Бі-Бі-Сі», «Süddeutsche Zeitung(be)» i «Die Welt(be)»[6].
У 2001 годзе далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, у якой заснаваў працоўную групу, якая аб’ядноўвала сацыял-дэмакратаў габрэйскага паходжаньня[3]. Выйшаў з партыі ў 2011 годзе, раскрытыкаваўшы ейную пазыцыю ў дачыненьні да Ціла Сарацына(uk)[3]. Пазьней пачаў працаваць у Фондзе Гайнрыха Бёля(uk), дзе быў кіраўніком аддзелу па справах Эўрапейскага Зьвязу й Паўночнай Амэрыкі[5].
У 2011 годзе далучыўся да партыі Саюз 90/Зялёныя[7]. На выбарах 2019 году быў абраны ў Эўрапейскі парлямэнт IX скліканьня па партыйным сьпісе[8].
14 верасьня 2020 году ўзяў шэфства над Максімам Знакам, беларускім адвакатам і палітычным вязьнем[9][10].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.europarl.europa.eu/meps/pl/197460/SERGEY_LAGODINSKY/home
- ^ Sergey LAGODINSKY(пол.). Эўрапейскі парлямэнт. Праверана 2019-07-02 г.
- ^ а б в Sarrazin war ihm zu viel(ням.). Die Tageszeitung(pl) (2011-04-27). Праверана 2019-05-26 г.
- ^ Repräsentantenversammlung(ням.). Габрэйскае жыцьцё ў Бэрліне(de). Праверана 2019-05-26 г.
- ^ а б в Sergey Lagodinsky(ням.). Фонд Гайнрыха Бёля(uk). Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2021-02-28 г.
- ^ а б Sergey Lagodinsky: Curriculum Vitae(анг.). juedischesmuseum.de. Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2016-04-14 г.
- ^ Ska Keller und Sven Giegold sind das grüne Spitzenduo für die Europawahl 2019(ням.). Саюз 90/Зялёныя (2018-11-10). Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2018-11-10 г.
- ^ European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates(анг.). Bundeswahlleiter(de). Праверана 2019-05-27 г. Архіўная копія ад 2019-05-27 г.
- ^ Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada(анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-14). Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-07-20 г.
- ^ Zur Situation der Jurist*innen in Belarus(ням.). Нямецкае таварыства вывучэньня Усходняй Эўропы(uk). Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-03-04 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- lagodinsky.de — афіцыйны сайт Сяргей Лагадзінскі