Сымон Енцш
| Сымон Енцш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 траўня 1976[1][2] (50 гадоў) | |
| Рост | 196 см | |
| Вага | 95 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1994—1995 | Юрдынген 05[d] | 0 (0) |
| 1995—2000 | Карльсруэ | 69 (0) |
| 2000—2003 | Мюнхэн-1860 | 93 (0) |
| 2003—2009 | Вольфсбург | 142 (0) |
| 2009—2013 | Аўгсбург | 98 (0) |
| Зборныя | ||
| 1996—1998 | Нямеччына (да 21)[d] | 12 (0) |
Сымон Енцш (па-нямецку: Simon Jentzsch; нар. 4 траўня 1976 году, Дусэльдорф, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст, апошнім клюбам якога быў «Аўгсбург». Выступаў на пазыцыі брамніка.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Дусэльдорфу. Футбольную кар’еру пачаў у клюбе «Юрдынген», які потым быў названы «Баерам», у ліпені 1995 году гулец перайшоў у склад клюбу «Карльсруэ». Дэбютаваў у камандзе ў сэзоне 1998—1999 гадоў, калі клюб гуляў у Другой Бундэсьлізе.
У ліпені 2000 году Енцш перайшоў у склад «Мюнхэну-1860», дапамогшы баварцам тройчы пасьлядоўна заняць месца ў сярэдзіне табліцы, пасьля чаго падпісаў кантракт з клюбам «Вольфсбург», дзе стаў галоўным брамнікам. У сэзоне 2007—2008 гадоў страціў сваю пазыцыю на карысьць швайцарскага брамніка Дыега Бэнальлё, аднак усё ж зьявіўся ў 15 матчах клюбу.
31 сакавіка 2009 году кантракт Енцша з «Вольфсбургам» быў спынены[3], а 9 чэрвеня ён падпісаў гадавы кантракт з клюбам «Аўгсбург», які потым быў падоўжаны.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за моладзевыя каманды зборнай, пасьля чаго аднойчы атрымаў выклік у нацыянальную каманду, але за яе гэтак і не дэбютаваў. Правёў 9 гульняў за рэзэрвовую зборную Нямеччыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Simon Jentzsch // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Simon Jentzsch // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Jentzsch: Vertragsauflösung" [Jentzsch: Contract terminated. Transfermarkt.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Аўгсбургу»
- Профіль на сайце fussballdaten
- Профіль на сайце weltfussball