Суджук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Турэцкі «суджук» зь ялавічыны і бараніны, часнаку, кміну і перцу

Суджу́х (па-азэрбайджанску: sucuk, па-армянску: սուջուխ), шужу́к або чужу́к (па-кыргыску: шұжық), чучу́к (па-кыргыску: чучук)), суджу́к (па-турэцку: sucuk) — адзін з традыцыйных відаў каўбасы ў цюрскіх і блізкаўсходніх народаў. У пэрыяд Асманскай імпэрыі гэта страва атрымала папулярнасьць у арабаў (па-арабску: سجق‎), грэкаў (па-грэцку: σουτζούκι), армян (па-армянску: սուջուխ), баўгар (па-баўгарску: суджук), сэрбаў, харватаў, басьнійцаў і македонцаў (па-сэрбскахарвацку: sudžuk, cyџук).

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэдне пасоленыя кавалкі паляндвіцы і тлушчу ўкладаюць у кішкі, падсушваюць, вяляць, вэндзяць. У Казахстане і Кыргыстане пры гатаваньні шужуку (чучуку) выкарыстоўваецца пераважна каніна. Лічыцца больш таннай каўбасой, чым казы, бо выкарыстоўваюцца больш танныя часткі тушы каня, чым у казы. У іншых народаў замест каніны можа выкарыстоўвацца і іншае мяса.

Баўгарская адметнасьць суджуку «луканка» гатуецца са сьвініны зь вялікай колькасьцю спэцыяў і вады. Яе пэрыядычна прыціскаюць, што надае прадукту характэрную плоскую форму.

У Азэрбайджане і Турэччыне для прыгатаваньня суджуку выкарыстоўваюць бараніну ці ялавічыну.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суджуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў