Перайсьці да зьместу

Стыў Кер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Стыў Кэр»)

Стывэн Даглас Кер (па-ангельску: Stephen Douglas Kerr; нар. 27 верасьня 1965, Бэйрут, Лібан) — амэрыканскі прафэсійны баскетбольны трэнэр і былы гулец. Займае пасаду галоўнага трэнэра Голдэн Стэйт Ўорыярз у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Восем разоў станавіўся чэмпіёнам НБА, выйграўшы пяць тытулаў у якасьці гульца (тры ў складзе Чыкага Булз і два ў складзе Сан-Антоніё Спэрз) і тры тытулы ў якасьці трэнэра Ўорыярз. Мае найвышэйшы працэнт трапнасьці трохачковых кідкоў за кар’еру (45.4%) сярод гульцоў, якія зрабілі ня менш за 250 кідкоў, у гісторыі НБА. Таксама меў найвышэйшы працэнт трапнасьці трохачковых кідкоў у асобным сэзоне (52.4%) у гісторыі НБА да 2010 году, калі ягоны рэкорд пабіў Кайл Корвэр.