Стывэн Піенаар
| Стывэн Піенаар | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 сакавіка 1982[1][2][3] (44 гады) | |
| Рост | 170 см | |
| Вага | 66 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2001 | Кейп Таўн Спэрз[d] | 24 (6) |
| 2001—2006 | Аякс | 94 (15) |
| 2006—2008 | Барусія Дортмунд | 25 (0) |
| 2007—2008 | → Эвэртан | 28 (2) |
| 2008—2011 | Эвэртан | 76 (7) |
| 2011—2012 | Тотэнгэм Готспур | 10 (0) |
| 2012 | → Эвэртан | 14 (4) |
| 2012—2016 | Эвэртан | 71 (7) |
| 2016—2017 | Сандэрлэнд | 15 (0) |
| 2017—2018 | Бідвэст Ўітс[d] | 4 (0) |
| Зборныя | ||
| 2002—2012 | ПАР | 61 (3) |
Сты́вэн Джэром Піенаар (па-ангельску: Steven Jerome Pienaar; нар. 17 сакавіка 1982 году, Яганэсбург, ПАР) — былы паўднёваафрыканскі футбаліст, ўінгер. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай ПАР.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стывэн выступаў за мясцовыя дзіцяча-юнацкія каманды сваёй правінцыі, а пасьля гэтага пэрспэктыўнага юнака запрасілі ў вядомую ў Паўднёвай Афрыцы акадэмію нідэрляндзкага клюбу «Аякс» з наступнымі выступамі ў складзе «Аякс Кейптаўн». Пасьля яго перавялі ў асноўную каманду «Аякса», у якой ён дасягнуў значных кар’ерных посьпехаў. У 2006 годзе Стывэн падпісаў свой паўнавартасны кантракт зь нямецкай «Барусіяй» з Дортмунду, але замацавацца ў аснове ён ня здолеў, таму апынуўся перад выбарам — сядзець на замене або паспрабаваць сябе ў іншай камандзе. Таму ў 2007 годзе быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Эвэртан», менавіта ў гэтай камандзе раскрыліся задаткі гэтага гульца, таму на наступны сэзон клюб выкупіў ягоны кантракт у дортмунцаў, і Стывэн стаў гульцом лівэрпулцаў.
З 2002 па 2012 гады выступаў за нацыянальную зборную, зь якой прымаў удзел у міжнародных спаборніцтвах. Зьяўляўся капітанам каманды той эпохі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2002
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Steven Pienaar // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ STEVEN PIENAAR // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Steven Pienaar // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671