Белая (горад): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі, Гісторыя
д інтэрвікі
Радок 43: Радок 43:
[[lv:Bjala Podļaska]]
[[lv:Bjala Podļaska]]
[[nl:Biała Podlaska]]
[[nl:Biała Podlaska]]
[[pl:Biała Podlaska]]
[[ro:Biała Podlaska]]
[[ro:Biała Podlaska]]

Вэрсія ад 12:45, 18 лютага 2007

Шаблён:Інфармацыя пра горад

Бяла-Падляска (па-старабеларуску: Белая, па-польску: Biała Podlaska Аўдыё pl-Biala Podlaska.ogg ) – горад і гарадзкі павет у паўночнай частцы люблінскага ваяводзтва, сталіца бялападляскага ваяводзтва ў 1975-1998 гадах.

Горад ляжыць на Паўднёвым Падляшшы ў даліне ракі Кшны (Krzna) – левага прытока Буга, у адлегласьці 36 км ад мяжы з Беларусьсю. Іграе вялікую ролю ў сувязях з усходнімі краінамі з-за блізкага знаходжаньня буйных памежных пераходаў у Цярэспалю і Карошчыне, а таксама наяўнасьці консульства Беларусі.

Гісторыя

У гістарычных дакумэнтах Бяла-Падляска ўпершыню ўзгадваецца ў 1481 г. Яе першымі ўладальнікамі былі Ільлінічы, а заснавальнікам лічыцца Пётр Янавіч Белы – ваявода троцкі, гетман Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час Белая ўваходзіла ў склад Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. У II палове XVI ст. горад пераходзіць ва ўладаньне роду Радзівілаў, гэта адбылося ў 1569 годзе, калі памёр апошні прадстаўнік роду Ільлінічаў Юры, які завяшчаў асноўныя свае маёнткі свайму стрыечнаму брату Мікалаю Крыштофу Радзівілу Сіротке. Пад уладай Радзівілаў Белая дасягнула вялікага росквіту. У 1622 г. сын Сіроткі Аляксандр Людвік Радзівіл пабудаваў тут крэпасьць і замак. З фундацыі Крыштафа Цібаровіча Вільскего (Krzysztofa Ciborowicza Wilskiego) была закладзена ў 1628 г. Бельская Акадэмія, якая ад 1633 г. існавала як філія Кракаўскай Акадэміі.

У 1655-1660 гг. горад быў значна зьнішчоны Швэдамі і казакамі. Аднак дзякуючы наступнаму ўладальніку Міхалу Радзівілу і ягонай жонцы Кацярыне Сабескай (сяста Яна ІІІ Сабескага) Белая хутка аднавілася. У 1670 г. Міхал Радзівіл надаў гораду магдэбурскае права, а таскама герб - Міхаіл Арханёл, які стаіць на драконе.

У XVII стагодзьдзю горад шырока вядомы з-за вытворчасьці сукна і фаянсу, пазьней таксама з-за дрэваперапрацоўкі.

У 1720 г. Ганна Кацярына Радзівіл распачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы (сёньня гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац у стылі ракако.

Горад і палацавы ансамбль шматразова нішчоны ў XVIIІ - XIX стст. (між іншым у часе Паўночнай вайны, а таксама падчас ганеньняў на Падляскіх Вуніятаў). Апошні спадкаемца Дамінік Радзівіл, палкоўнік польскага войска Варшаўскага княства, памёр у Францыі 11 лістапада 1813 года. Палац разабралі як руіны ў 1883 годзе.

У Бялай-Падлясцы навучаўся знакаміты польскі пісьменьнік і публіцыст Ёзаф Ігнаці Крашэўскі (Józef Ignacy Kraszewski). Мужчынская гімназія, якую ён наведваў, сёньня носіць яго імя.

Наступнае хуткае разьвіцьцё горада прыпадае на міжваенны час: тут паўстала фабрыка Raabego, гарадзкая электрастанцыя, а ў 1923-1939 гг. існавала Падляская Фабрыка самалётаў - (Podlaska Wytwórnia Samolotów - PWS), якая была разбурана савецкімі войскамі пасьля 17 верасьня 1939 года.

У 1975 г. Бяла-Падляска стала сталіцай ваяводзтва, што прывяло да ўзросту колькасьці яе жыхароў у два разы за 20 год. Згодна адміністрацыйнай рэформе 1999 года мае статус гарадзкога павету, а таксама зьяўляецца важным цэнтрам цэлага рэгіёну.