Карошчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карошчын
польск. Koroszczyn
Сядзіба
Сядзіба
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Тэрэспаль
Вышыня: 131 м н. у. м.
Насельніцтва: 594[1] чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 83
Паштовы індэкс: 21-550
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°2′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.03333° пн. ш. 23.53333° у. д. / 52.03333; 23.53333Каардынаты: 52°2′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.03333° пн. ш. 23.53333° у. д. / 52.03333; 23.53333
Карошчын на мапе Польшчы
Карошчын
Карошчын
Карошчын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каро́шчын — вёска ў гміне Тэрэспаль Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва ў Польшчы на мяжы зь Беларусьсю. Празь вёску праплывае рака Чапэлька — правы прыток Кшны, якая ўпадае ў Буг.

З 1975 да 1998 году вёска Карошчын знаходзілася ў складзе Белападляскага ваяводзтва.

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 2011 годзе налічвала 594 жыхары і была другой паводле колькасьці насельніцтва мясцовасьцю ў гміне Тэрэспаль.

У Карошчыне знаходзіцца аўтатэрмінал на найважнейшай камунікацыйнай магістралі Эўропы: БэрлінВаршаваМенскМасква.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі датычаць пачатку XV стагодзьдзя. Карошчына («Корощино») знаходзілася ў прыватнай уласнасьці Яцка і Міхны Талюшкавічаў, уладальнікаў вёсак Даўгаброды і Ганна. Іх нашчадкі прадалі вёску троцкаму ваяводу Рыгору Осьціку. Ягоны сын, таксама Рыгор, у 1525 г. прадаў вёску Багдану Львовічу Багавіцінавічу. Пасьля яго вёску ўспадкавала дачка Марына, якая праз шлюб з уцекачом з Масквы князем Іванам Шуйскім унесла Карошчын яму ў пасаг. Да канца XVIII стагодзьдзя Карошчын разам з фальваркамі Карошчын і Самовічы належаў літоўскай галіне роду Шуйскіх. Наступным уладальнікам Карошчына стаў Лапускі, а пасьля яго сьмерці — дачка, якая выйшла замуж за банкіра Боцьку з Кракава. У 1836 г. Карошчын выкупілі ў яго Кучынскія, якія заставаліся ўладальнікамі да 1944 году.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя архітэктар італьянскага паходжаньня Генрык Марконі збудаваў на замову ўладальніка Карошчына Францішка Юрыя Кучынскага сядзібна-палацавы комплекс.

Князь Пётра Шуйскі ў 1572 г. фундаваў у Карошчыне царкву. У часы Уніі яна была ўніяцкай. У 1778 г. царкву рэстаўравалі.

Царква Раства Багародзіцы, 1899 г.

У XVIII стагодзьдзі ва ўніяцкай царкве ў Карошчыне Берасьцейскага павету служылі наступныя сьвятары:

  • а. Адам Івацэвіч (Iwacewicz Adam) служыў сьвятаром у царкве в. Карошчын Берасьцейскага павету ў пэрыяд 24.12.1714 — 28.03.1757. Прэзэнтаваны для служэньня ў царкву берасьцейскім харужым Дамінікам Шуйскім 10.10.1714. Высьвячаны на сьвятара і інсталяваны (уведзены на пасаду) мітрапалітам Львом Кішкам 24.12.1714.
  • а. Мацей Клышынскі (Klyszynski Maciey) — сьвятар царквы ў в. Нэплі Берасьцейскага павету, які быў высьвячаны на сьвятара мітрапалітам Л. Кішкам 29.06.1728, быў прызначаны адміністратарам парафіі ў в. Карошчын 02.04.1759.
  • З 1771 г. сьвятаром у в. Карошчын Берасьцейскага павету служыў а. Андрэй Такарэўскі (Tokare(w)ski Andrzey). Прэзентаваны на служэньне жонкай загальскага старосты Бальбінай Шуйскай. Высьвячаны на сьвятара дапаможным біскупам Берасьцейскім Антанінам Младоўскім у 1771 годзе. Пра яго за два гады яго сьвятарскага служэньня ў царкве в. Карошчын сказана: «Працуе як належыць, без заўваг».
  • У пэрыяд з 10.1783 па 03.1794 сьвятаром царквы ў в. Карошчын быў а. Андрэй Татурскі (Toturski Andrzey (Jędrzey)). Ад 10.1786 гэты сьвятар з царквы ў Карошчыне зьяўляўся таксама берасьцейскім віцэ-дэканам і інструктарам.
  • Сьвятаром у гэтай царкве ў пэрыяд 03.1794—1811 быў а. Юстын сын Васіля Будзіловіч (Budziłowicz Justyn), нарадзіўся 06.1770, ахрышчаны ў царкве в. Мурава Берасьцейскага павету. Яго бацькам быў сьвятар царквы в. Мурава Берасьцейскага павету а. Васіль Будзіловіч (Budziłowicz Bazyli).

У 1883 годзе насельніцтва Карошчына складала 850 жыхароў.

Паводле генэральнага пляну разьвіцьця крэпасьці ў Берасьці Літоўскім, які быў зацьверджаны расейскім Генштабам у 1912 годзе, сярод 11 новых фортаў на адлегласьці 6—7 км вакол крэпасьці быў створаны і форт літары «О» у Карошчыне. Форт «Карошчын» быў збудаваны ў 1911—14 гг. на плоскім узгорку на захад ад вёскі.

Перад пачаткам 1-й Сусьветнай вайны старую ўніяцкую царкву ў Карошчыне разабралі, і на ейным месцы пачалі будаваць новую ў гонар Раства Багародзіцы. Аднак яна верагодна згарэла разам зь іншымі драўлянымі пабудовамі вёскі, якую падпалілі пры адступленьні казакі паводле загаду расейскай улады.

У 1943 г. у Карошчыне жылі 422 украінцы і 375 палякаў. Пасьля 1944 г. частка жыхароў вёскі дабраахвотна выехала ў СССР. Паводле загаду камуністычных уладаў Польшчы 26 чэрвеня, 30 чэрвеня і 1 ліпеня 1947 г. у рамках акцыі «Вісла» Войска Польскае дэпартавала з Карошчына ў Альштынскае ваяводзтва 212 мясцовых украінцаў.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтатэрмінал Карошчын[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя аўтатэрміналу «Карошчын» займае агулам плошчу ў 46,6 га і знаходзіцца за 4 км ад аўтамабільнага пагранічнага пункта пропуску Рэспубліка Польшча — Рэспубліка Беларусь ў Кукурыках. Уся тэрыторыя акружаная з поўначы — дарогай № 812, а з поўдня — праектаванай аўтастрадай А-2. Разам з ахоўванай і асьветленай мытнай дарогай тэрмінал утварае тэрыторыю аўтапераходу Кукурыкі — Казловічы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]