Уфа: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: koi:Уфа |
д r2.5.2) (робат дадаў: udm:Уфа |
||
Радок 261: | Радок 261: | ||
[[tg:Уфа]] |
[[tg:Уфа]] |
||
[[tr:Ufa]] |
[[tr:Ufa]] |
||
[[udm:Уфа]] |
|||
[[uk:Уфа]] |
[[uk:Уфа]] |
||
[[vi:Ufa]] |
[[vi:Ufa]] |
Вэрсія ад 21:03, 19 сьнежня 2010
Уфа (па-башкiрску: Өфө) — горад у Расеі, сталiца Башкартастана.
Насельніцтва (2005) — 1,043 млн. чалавек у межах муніцыпальнага фармаваньня (11-е месца ў РФ), 1 130 млн. чалавек у аглямэрацыі (14-е).
Плошча 753,7 км², горад выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 50 км.
Горад разьмешчаны на беразе ракі Белай , пры ўпадзеньні ў яе рэк Уфа i Дзёма , у межах Прыбельскай узгоркавата-хвалістай раўніны, у 100 км да захаду ад перадавых хрыбтоў Башкірскага (Паўднёвага) Урала.
Ва Ўфе 7 адміністрацыйных раёнаў:
- Дзёмскі
- Калінінскі
- Кіраўскі
- Ленінскі
- Кастрычніцкі
- Арджанікідзаўскi
- Савецкі
Найбуйнейшыя «нефармальныя» раёны і мікрараёны:
- Чарнікоўка
- Сіпайлава
- Ніжагародка
- Зялёны Гай
- Шакша
- Iнорс
- Затон
Уфа знаходзіцца ў паўночна-лесастэпавай падзоне ўмеранага поясу. Клімат кантынэнтальны, досыць вільготны, лета цёплае, зіма ўмерана халодная і працяглая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня —14,6 °C, мінімальная —40 °C; ліпеня +19,3 °C, максімальная +40 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў 419 мм.
Пераважнымі рэлігіямі ў горадзе зьяўляюцца іслам і хрысьціянства ў выглядзе Расейскай праваслаўнай царквы. Ва Ўфе знаходзіцца Цэнтральнае духоўнае ўпраўленьне мусульманаў Эўрапейскай часткі Расеі, Сыбіры і Казахстана.
Гісторыя
Горад заснаваны ў 1574 годзе, калі паўстала неабходнасьць умацавання паўднёва-ўсходніх межаў расейскай дзяржавы пасьля авалоданьня башкірскімі землямі. Зь гістарычных дакумэнтаў вядома, што пасьля заваяваньня Казанскага ханства, расейскія амбасадары, маючы пры сабе граматы Івана Жахлівага, езьдзілі ў Башкірыю, заклікаючы башкірскія плямёны прыняць расейскае падданства. Праз 17 гадоў, пасьля далучэньня Башкірыі да Расеі, каля зьліцця рэк Уфы і Белай каля Старога казанскага гасьцінца быў закладзены невялікі ўмацаваны пункт — Уфімская крэпасьць. Да гэтага часу не было яшчэ ніводнага гораду на ўсход ад яе, аж да самага Ціхага акіяну.
У XVII—XVIII стагодзьдзях Уфа паступова ператвараецца з горада-крэпасьці ў палітычны і эканамічны цэнтар краю. З 1708 года знаходзіцца ў складзе Казанскай губэрні; з 1728 цэнтар Уфімскай правінцыі, ваявода якой падпарадкоўваўся непасрэдна Сэнату; з 1744 прылічана да Арэнбургскай губэрні; зь сьнежня 1781 — цэнтар Уфімскага намесьніцтва, губэрнатарам прызначаны Іван Варфаламеевіч Ламб. З 1796 Уфа ізноў у складзе Арэнбургскай губерні, з 1802 года — губэрнскі горад з рэзыдэнцыяй губэрнатара і губэрнскіх установаў; з 1865 — цэнтар Уфімскай губэрні. З чэрвеня 1922 Уфа — сталіца БАССР.
Прамысловае разьвіцьцё Уфы пачалося ў XIX стагодзьдзі. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў горадзе мелася больш дзесятка гарбарняў і некалькі прыстаняў. На лёс горада вялікі ўплыў аказала адкрыцьцё ў 1870 годзе рэгулярнага суднаходзтва па рацэ Белай і будаўніцтва Самара-Залатавустаўскай (цяпер Куйбышаўскай) чыгункі (1888—1892 гг.). У горадзе зьявіліся паравыя млыны, тартакі (лесапільныя заводы), чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні. У канцы XIX стагодзьдзя ва Ўфе дзейнічала каля 30 фабрык і заводаў: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, дрэваапрацовачныя, сылікатныя, таксама чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні, гарбарныя. Значнае месца займаў гандаль хлебам і мясам.
У 1922 годзе Уфа была абвешчаная сталіцай Башкірскай АССР. У гады першай пяцігодкі будуецца маторабудаўнічы завод і ЦЭЦ, а з адкрыцьцём у 1939 годзе башкірскай нафты вырас Уфімскі нафтаперапрацоўчы завод. Канец 20—30-х гг. XX стагодзьдзя характарызуецца хуткім разьвіцьцём горада. Валавая прадукцыя прамысловасьці павялічылася тады ў 16 разоў. Уступілі ў лад Уфімскі прамысловы камбінат (Уфімская запалкавая фабрыка і фанэрная фабрыка, лесапільны, дубільна-экстрактны завод), прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці. У гады Вялікай Айчыннай вайны ва Ўфу былі эвакуяваныя дзесяткі прамысловых прадпрыемстваў, шматлікія ўстановы, шэраг навукова-дасьледчых інстытутаў (напрыклад, у 1942 годзе ва Ўфу з Рыбiнска быў эвакуяваны Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны унівэрсытэт). Уфа пасьляваенных гадоў — гэта цэнтар засваеньня нафтавых багацьцяў Башкірыі. Зьявіўся яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод — Нова-Уфімскі. Сьледам, з розніцай ў некалькі гадоў, запрацаваў трэці нафтаперапрацоўчы завод. Гэтыя тры заводы ператварылі Уфу ў найбуйнейшы цэнтар нафтаперапрацоўкі. Побач з тым у горадзе разьвіваецца хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне.
Насельніцтва
Года | Колькасьць насельнiцтва (чалавек) | у тым ліку | ||
---|---|---|---|---|
Башкiры | Расейцы | Татары | ||
Сярэдзiна XVII стагодзьдзя | 700 - 800 | |||
1718 | 5,600 | |||
1811 | 9,200 | |||
1840 | 16,500 | |||
1865 | 20,100 | |||
1879 | 23,200 | |||
1886 | 27,000 | |||
1897 | 49,300 | |||
1913 | 100,700 | |||
1916 | 112,700 | |||
1920 | 92,800 | |||
1923 | 85,300 | |||
1926 | 98,500 | |||
1939 | 250,000 | |||
1959 | 546,900 | |||
1970 | 770,900 | |||
1979 | 976,858 | 92,678 | 568,504 | 240,881 |
1989 | 1,079,765 | 122,026 | 585,337 | 291,190 |
2002 | 1,049,479 | 154,928 | 530,136 | 294,399 |
Адукацыя
Першай навучальнай установай, якая навучала па праграме вышэйшай адукацыі, быў Уфімскі настаўніцкі інстытут, арганізаваны ў 1918 годзе. У 1920 годзе ён быў ператвораны ў Інстытут народнай адукацыі, затым — у Пэдагагічны інстытут, у 1957 годзе — у БДУ. У цяперашні час г. Уфа і Рэспубліка Башкартастан падрыхтоўвае спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у 11 самастойных дзяржаўных ВНУ па 169 кірунках і спэцыяльнасьцях. Агульны кантынгент студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў складае больш за 50 тысяч чалавек. Падрыхтоўка спэцыялістаў сярэдняга зьвяну зьдзяйсьняецца ў 76 сярэдніх спэцыяльных навучальных установах па 109 кірунках. Падрыхтоўку навукова-пэдагагічных кадраў зьдзяйсьняюць 11 асьпірантураў вышэйшых навучальных установаў.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы
Дзяржаўныя ВНУ:
- Башкірскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ)
- Уфімскі дзяржаўны нафтавы тэхнічны ўнівэрсытэт (УДНТУ)
- Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны ўнівэрсытэт (УДАТУ)
- Башкірскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ)
- Башкірскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт (БДАУ)
- Башкірскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (БДПУ)
- Уфімскі юрыдычны інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай Федэрацыі (УЮІ МУС РФ)
- Уфімскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (УВВАВЛ)
- Башкірская акадэмія дзяржаўнай службы і кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Башкартастан (БАДСК)
- Уфімская дзяржаўная акадэмія эканомікі і сэрвісу
- Уфімская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Філіялы дзяржаўных ВНУ:
- Філіял Усерасейскага завочнага фінансава-эканамічнага інстытута ў г.Уфе
- Уфімскі філіял Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўнівэрсытэта
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
- Башкірскі Філіял Акадэміі працы і сацыяльных адносін
- Уфімскі (інстытут) філіял Расейскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэт
- Башкірскі каапэратыўны інстытут (філіял) Маскоўскага універсітэта спажывецкай каапэрацыі
- Уфімскі філіял Арэнбургскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта
- Уфімскі філіял Чалябінскай дзяржаўнай акадэміі культуры і мастацтваў
- Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай акадэміі фізычнай культуры
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага пэдагагічнага ўнівэрсытэта ім. М. А. Шолахава ў г.Уфе
- Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі
- Філіял Самарскай дзяржаўнай акадэміі шляхоў зносiн ў г.Уфе
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта камэрцыі
Недзяржаўныя ВНУ:
- Усходні інстытут эканомікі, гуманітарных навук, кіраваньня і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
- Уфімскі інстытут камэрцыі і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
Філіялы недзяржаўных ВНУ:
- Уфімскі філіял Сталічнага гуманітарнага інстытута
- Уфімскі філіял інстытута эканамічных пераўтварэньняў і кіраваньня рынкам г. Масквы
- Уфімскі філіял Сучаснай гуманітарнай акадэміі
Транспарт
Уфа — буйны транспартны вузел: чыгуначныя, трубаправодныя, аўтамабільныя магістралі, паветраныя і рачныя шляхі злучаюць сталіцу Башкартастана зь іншымі рэгіёнамі Расеі.
Суднаходная рака Белая з сваім прытокам Уфой перасякаецца тут з Транссібірскай магістраллю. Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад з Масквой, Чалябінскам, Казаньню, Самарай і Арэнбургам. Па паўднёвай ускраіне горада праходзіць федэральная аўтадарога М5 «Урал».
Сувязь з раёнамі Рэспублікі Башкартастан і найбліжэйшымі суседзямі падтрымліваецца аўтобуснымі зносінамі з Паўднёвага і Паўночнага аўтавакзалаў. З 1938 г. у горадзе Уфе дзейнічаюць рэгулярныя авіялініі. Чыгуначныя магістралі, якія праходзяць праз горад Уфа, забясьпечваюць сувязь заходніх і цэнтральных раёнаў Расеі з Уралам і Сыбірру.
Трубаправодны транспарт зьдзяйсняе перапампоўку іх транзытных плыняў па тэрыторыі Рэспублікі, тым самым, захоўваючы адзінства транспартнай сістэмы Рэспублікі Башкартастан і Расейскай Федэрацыі.
У якасьці гарадзкога транспарту працуюць аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Будаўніцтва мэтро замарожана.
Прамысловасьць
- ААТ «Уфімскае маторабудаўнічае вытворчае аб'яднаньне»
- Уфімскі завод эластамерных матэрыялаў, вырабаў і канструкцыяў
- ФДУП Уфімскае прыборабудаўнічае вытворчае аб'яднаньне
- «Гідраўліка«
- Уфімскі вітамінавы завод
- Уфімскі цеплавозарамонтны завод
- Канцэрн "БЭТО" - Башкірскае электратэхнічнае аб'яднаньне
- ФДУП Уфімскае агрэгатна-вытворчае аб'яднаньне
- Завод чарцёжных прыбораў
- Уфімскі завод апаратнай сувязі
- Прамсувязь
- Завод "Электрон"
- Уфімскі завод "Сiнтэзспiрт" - УЗСС
- Лікёра-гарэлкавы завод
- Кандытарская фабрыка "Харрыс-Кондзi"
- Папяровы камбінат
- Швейная фабрыка "8 марта"
- Трыкатажная фабрыка
- Электралямпавы завод
Культура
Першая друкарня ў Уфе адкрылася ў 1801-м годзе для канцылярскіх патрэбаў (Вiталi Паўлаў, часопіс «Урал», №2, 2003 г. [1]).
У Уфе працуюць ня менш шасьці тэатраў: Дзяржаўны тэатр оперы і балета, Башкірскі акадэмічны тэатр драмы, моладзевы і лялечны тэатры, татарскі тэатр "Нур" і Рускі акадэмічны тэатр драмы Башкартастана.
У горадзе маецца каля 15 музеяў, сярод іх нацыянальны музэй, музэй баявой славы, музэй археалогіі і этнаграфіі, музэй геалёгіі і карысных выкапняў, музэй лесу. Адчынены для наведвальнікаў мемарыяльныя хаты-музэі: З.Т. Аксакава, У.І. Ленiна, М. Гафуры, А.Э. Цюлькiна, Ш. Худайбердзiна.
У 1918 г. у Уфе працаваў вядомы чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак. Тут ён выдаваў газэты "Наш шлях", "Чырвоная Эўропа", напісаў сэрыю апавяданьняў і фэльетонаў ("Зь дзёньніка ўфімскага буржуа", "Уфімскі Iван Iванавiч", "Аб уфімскім разбойніку, крамніку Булакулiне", "Правялебны ўладар Андрей", "Два стрэлы").
Выбітныя ўфімцы
- Аксакаў Сяргей Цімафеевіч (1791—1859) — вядомы пісьменьнік-клясык, мэмуарыст, тэатральны і літаратурны крытык, журналіст.
- Гурвiч Мікалай Аляксандравіч (1828—1914) — лекар, эканаміст, гісторык, этнограф, географ, адзін зь першых прафэсійных статыстыкаў |Башкірыі.
- Ключароў Аляксандр Сцяпанавіч — уфімскі губэрнатар (1905—1911), рэдактар «Уфімскага краю».
- Мустай Карым (1919—2005) — башкірскі паэт і пісьменьнік.
- Несьцераў, Міхаіл Васілевіч (1862—1942) — вядомы жывапісец, чалец перасоўнiкаў.
- Нурэеў (Нурыеў) Рудольф Хаметавіч (1938—1993) — сусьветна вядомы танцоўшчык, харэограф, пастаноўшчык балетаў.
- Пётр Талстой — галосны павятовага земскага сходу, рэдактар «Уфімскага весніка» і «Весніка Уфы». [2], [3].
- Рамазанава Зэмфіра Талгатаўна (н. 1976) — папулярная сьпявачка, паэтка, лідар музычнай групы "Zемфира".
- Шаўчук Юрый Юліянавіч (н. 1957) — папулярны сьпявак, паэт і прадзюсар, лідэр музычнага гурта ДДТ.
Спасылкі
Уфа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў