Францішкане: розьніца паміж вэрсіямі
д робат выдаліў: ro:Ordinul franciscan зьмяніў: sk:Rád menších bratov |
д робат дадаў: ro:Ordinele franciscane |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
[[pl:Zakon Braci Mniejszych]] |
[[pl:Zakon Braci Mniejszych]] |
||
[[pt:Ordem dos Frades Menores]] |
[[pt:Ordem dos Frades Menores]] |
||
[[ro:Ordinele franciscane]] |
|||
[[ru:Францисканцы]] |
[[ru:Францисканцы]] |
||
[[simple:Franciscan]] |
[[simple:Franciscan]] |
Вэрсія ад 02:49, 24 верасьня 2010
Францішкане — манахі каталіцкага жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў Італіі ў 1209 і названага імем заснавальніка Францішка Азіскага (1182—1226). Францішканцы былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місіянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў.
Каля 1237 зьявіліся ў Польшчы, адкуль пазьней як місіянэры праніклі на Беларусь. У час княжаньня Гедыміна (1316—1341) францішканцы пабудавалі свае касьцёлы ў Наваградку і Вільні. Шырокую дзейнасьць на Беларусі вялі ў XVII ст. Кляштары францішканцаў існавалі ў Вільні, Гальшанах, Горадні, Дзісьне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Менску, Наваградку, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Воршы, Сяньне і інш. Касьцёлы і кляштары францішканцаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля інкарпарацыі Беларусі да Расеі ўплыў францішканцаў пачаў слабець, у сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены. Цяпер ордэн дзейнічае ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. чальцоў.
Вонкавыя спасылкі
Францішкане — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў